Get Mystery Box with random crypto!

Хутка дзень Роднай мовы, да якога актыўна рыхтуецца і рэстаран | SAY.BY

Хутка дзень Роднай мовы, да якога актыўна рыхтуецца і рэстаран Кухмістр.

Інтэрактыўнае шоу "Смак Роднай Мовы" ад Вясёлага Шляхцюка (харызматычнага беларускага аніматара і вядучага Васіля Грыбоўскага) — 21 лютага ў рэстаране "Кухмістр". Шоу з удзелам адмыслова запрошанага эксперта, гісторыка беларускай кухні Алеся Белага, аўтара кніг «Белорусская кухня: Гастрономический путеводитель», «Сакатала Бочачка», «Belarusian Cookbook» і многіх іншых.

У максімальна вясёлай і нязмушанай форме вы зможаце:

Ад душы павесяліцца з жартаў і досціпаў Вясёлага Шляхцюка!
Паўдзельнічаць у віктарыне на веданне назваў беларускіх страў, іх гісторыі і сімвалізму. У якасці прызоў будуць фірмовыя сувеніры рэстарана!
Паслухаць прэзентацыю страў і напояў нашага меню ад "зорных" эксперта і вядучага. Усё, што Вы даўно хацелі ведаць пра беларускую кухню, але баяліся спытацца

21.02, рэстаран "Кухмістр", вул. К. Маркса, 40. Пачатак а 19-30. Браніраванне і даведкі - +27529 119 4900