Get Mystery Box with random crypto!

Кампанія АЗС А-100 працягвае працу над паляпшэннем беларускай | SAY.BY

Кампанія АЗС А-100 працягвае працу над паляпшэннем беларускай мовы ў размовах з наведвальнікамі, і дзеля гэтага нам патрэбная ваша дапамога.

Далучайцеся да агучвання заданняў па беларускай мове для сферы заправак. І тады ваш голас пачуюць у тым ліку і аператары АЗС А-100, калі будуць трэніраваць сваю беларускую з дапамогай праграмы "Мова прафесіі".

Для гэтага не трэба быць прафесіянальным дыктарам, а дастаткова мець прыладу з мікрафонам (напрыклад, тэлефон), а таксама жаданне далучыцца да адраджэння роднай мовы!

Пачаць агучваць можна на donar.by і тым самым стаць донарам беларускай мовы!