Get Mystery Box with random crypto!

Да канца каляднага міні-марафону яшчэ 2 дні, але вынікі ўжо ця | SAY.BY

Да канца каляднага міні-марафону яшчэ 2 дні, але вынікі ўжо цяпер? У чым справа? А яна ў тым, што донары беларускай мовы ўжо праверылі 50 гадзін, якіх не хапала да сумленнай тысячы!

І яшчэ ёсць тыя самыя 2 дні да "замарозкі" дадзеных рэліза Common Voice, які адбудзецца ў сярэдзіне студзеня.

Галасы можна ахвяраваць і надалей, працягваць трэніраваць сваю беларускую мову як на donar.by, так і ў Мове прафесіі!

А мы тым часам рыхтуем да агучвання новыя сферы і працягваем збіраць вашы водгукі да галоўнага рэліза mova.pro

Таксама цягам гэтага тыдня мы пачнём дасылаць значкі донараў мовы тым, у каго не было магчымасці забраць іх самастойна.