Мы стварылі гутарку Моўная талака для перакладнікаў_цаў | Салавейка
Мы стварылі гутарку Моўная талака
для перакладнікаў_цаў і рэдактараў_к
рознае літаратуры, артыкуляў, мабільных і кампутарных праграмаў, гульняў, фільмаў, сэрыялаў і г.д., а таксама ўсіх ахвочых паляпшаць свае веды беларускае мовы
Моўная талака — месца, дзе можна:
• дапамагаць адно аднаму разьвязваць моўныя пытаньні й перакладаць спрэчныя моманты
• знаёміцца й шукаць людзей у сваю каманду, каб, прыкладам, разам нешта перакласьці ці стварыць нейкі цікавы праект
• дзяліцца карыснымі моўнымі матар'яламі (мы таксама будзем часам нешта дасылаць)
• практыкаваць беларускую мову праз гутаркі ў галасавым чаце
Запрашаем усіх ахвочых далучыцца!
@mounaja_talaka
P.S. У чаце вас чакае аўдыё-прывітаньне ад кіраўніка Беларускага Шалу