Правіла 1. Е пераходзіць у Я ў першым складзе перад націскам. | Салавейка
Правіла 1.
Е пераходзіць у Я ў першым складзе перад націскам. НЕ ды БЕЗ лічацца складамі таго слова, перад якім яны стаяць:
• ня пэ́цкай, бяз жа́ртаў — першы склад перад націскам, таму Е пераходзіць у Я;
• не чапа́й, без дапамо́гі — ня першы склад перад націскам, таму Е не пераходзіць у Я.
Заданьне 1. Вымавіце й напішэце „тарашкевіцай“ наступныя словы, патлумачце самі сабе правіла. Каб убачыць правільны адказ, націсьніце на схаваны тэкст пасьля працяжніка. (Увага! На тэлефоне пры націсканьні на адзін адказ разам зь ім адкрываюцца адразу ўсе астатнія. З кампутара адказы адкрываць можна паступова.)
не заўтра — ня за́ўтра
не буду — ня бу́ду
не хачу — не хачу́
не сплю — ня сплю́
не шуміць — не шумíць
не вельмі — ня ве́льмі
не вызначыў — ня вы́значыў
не белы — ня бе́лы
не напісаў — не напіса́ў
не пяты радок і не чацвёрты — ня пя́ты радок і не чацьвёрты
без паперы — без папе́ры
без гэтага — бяз гэ́тага
без кветкі — бяз кве́ткі
без настрою — без настро́ю
без акуляраў — без акуля́раў
без рыбы — бяз ры́бы
без вады — без вады́
без моцаў — бяз мо́цаў
без сэнсу — бяз сэ́нсу
без смутку — бяз сму́тку
Заданьне 2. Прыдумайце й напішэце „тарашкевіцай“ (можна ў камэнтарох):
• 2-3 варыянты, дзе НЕ й БЕЗ пераходзяць у НЯ й БЯЗ
• 2-3 варыянты, дзе НЕ й БЕЗ не пераходзяць у НЯ й БЯЗ
Калі маеце нейкія пытаньні, пішэце іх у камэнтарох :)
#тэорыя #практыка #клясычны_правапіс #тарашкевіца #вымаўленьне