Клясычны правапіс („тарашкевіца“) адлюстроўвае амаль усе асабл | Салавейка
Клясычны правапіс („тарашкевіца“) адлюстроўвае амаль усе асаблівасьці беларускага вымаўленьня.
На жаль, праз шматгадовую русыфікацыю Беларусі сёньня большасьць беларусаў вымаўляюць гукі на расейскі лад, і акурат таму ім складана карыстацца „тарашкевіцай“, якая амаль цалком адпавядае прынцыпу „як чуецца, так і пішацца“. Таксама некаторыя адметы роднае мовы (напрыклад, у чужаземных словах: мэтар, філялёгія, Бразылія й г.д.) цяпер здаюцца беларусам дзіўнымі й непрыгожымі, часам рэжуць слых. Але варта разумець, што так сталася толькі праз уплыў расейскае мовы. Калі б ня ён, то гэтыя адметы цяпер успрымаліся б натуральнымі й не выклікалі б аніякіх нэгатыўных эмоцыяў і пачуцьцяў. Але калі будзем найчасьцей ужываць гэтыя адметныя хормы слоў, то найхутчэй да іх звыкнем.
Каб разумець, пра што йдзе гаворка, вельмі раю паглядзець два відэа:
1. Асноўныя прынцыпы беларускага вымаўленьня
2. Асыміляцыйная мяккасьць — пад пагрозаю
Цяпер жа, каб наўчыцца правільна вымаўляць гукі, то бо па-беларуску, без расейскага акцэнту, папраўдзе трэба шмат практыкавацца. Гэтаму можа дапамагчы вывучэньне клясычнага правапісу.
Увогуле пра тое, як так сталася, што цяпер мы маем два правапісныя стандарты, а ў школах вучымся паводле зрусыфікаваных правілаў, можна пачытаць у трэцяй частцы дапаможніка. Там жа ёсьць і параўнаньне правапісаў. А ў першых дзьвюх частках дапаможніка вы знойдзеце распаўсюджаныя памылкі, якія несьвядома робяць беларускамоўныя людзі. У чацьвёртай частцы — правілы беларускага вымаўленьня.
Дадатковыя матар'ялы для вывучэньня клясычнага правапісу сабраныя ў допісе канала „Забі зяпу“: t.me/zabiziapu/43