Get Mystery Box with random crypto!

Дапаможнік па беларускай мове

Лагатып тэлеграм-канала rodnajamova — Дапаможнік па беларускай мове Д
Лагатып тэлеграм-канала rodnajamova — Дапаможнік па беларускай мове
Адрас канала: @rodnajamova
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 825

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 2

2022-04-01 22:00:02 Юрась Сямёнавіч Бушлякоў (29 траўня 1973, Менск — 4 чэрвеня 2013, Менск) — беларускі мовазнавец, журналіст, перакладчык. Кандыдат філялягічных навук (2003).
 
Скончыў філялягічны факультэт БДУ з чырвоным дыплёмам, асьпірантуру. Абараніў кандыдацкую дысэртацыю (2003) на тэму «Моватворчая практыка Янкі Станкевіча (з гісторыі нармалізацыі беларускай мовы)». Працаваў выкладчыкам на катэдры сучаснай беларускай мовы БДУ (1999—2003), таксама выкладаў у Беларускім гуманітарным ліцэі, Карлавым унівэрсытэце ў Празе. 

“Жывая мова” — калекцыя практычных эсэ пра тое, як гаварыць па-беларуску правільна і прыгожа. На працягу сваёй рэдактарскай працы на Радыё Свабода аўтар выяўляў складаныя, спрэчныя ці памылковыя моманты ў жывой мове, аналізаваў іх і даваў парады, якія склалі цыкль радыёперадачаў і ляглі ў аснову гэтай кнігі.

Кніга абымае галоўныя практычныя праблемы, зь якімі сустракаецца чалавек, які пачынае гаварыць па-беларуску.

Па ўсіх пытаньнях заўжды можаце зьвярнуцца сюды: https://t.me/mihaskazbielarusi
1.3K views19:00
Адкрыць / каментаваць
2022-03-11 12:57:07 Зьміцер Санько — беларускі біёляг, мовазнаўца, выдавец. Сябра рады Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Адзін з укладальнікаў сучаснага ўнармаваньня Беларускага клясычнага правапісу. Кандыдат біялягічных навук.

Гэтая калода ўкладзена паводле «Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем».

Кніга (адпаведна й карткі) укладзены паводле афіцыйнага правапісу.
1.2K viewsedited  09:57
Адкрыць / каментаваць