Get Mystery Box with random crypto!

Юрась Сямёнавіч Бушлякоў (29 траўня 1973, Менск — 4 чэрвеня 20 | Дапаможнік па беларускай мове

Юрась Сямёнавіч Бушлякоў (29 траўня 1973, Менск — 4 чэрвеня 2013, Менск) — беларускі мовазнавец, журналіст, перакладчык. Кандыдат філялягічных навук (2003).
 
Скончыў філялягічны факультэт БДУ з чырвоным дыплёмам, асьпірантуру. Абараніў кандыдацкую дысэртацыю (2003) на тэму «Моватворчая практыка Янкі Станкевіча (з гісторыі нармалізацыі беларускай мовы)». Працаваў выкладчыкам на катэдры сучаснай беларускай мовы БДУ (1999—2003), таксама выкладаў у Беларускім гуманітарным ліцэі, Карлавым унівэрсытэце ў Празе. 

“Жывая мова” — калекцыя практычных эсэ пра тое, як гаварыць па-беларуску правільна і прыгожа. На працягу сваёй рэдактарскай працы на Радыё Свабода аўтар выяўляў складаныя, спрэчныя ці памылковыя моманты ў жывой мове, аналізаваў іх і даваў парады, якія склалі цыкль радыёперадачаў і ляглі ў аснову гэтай кнігі.

Кніга абымае галоўныя практычныя праблемы, зь якімі сустракаецца чалавек, які пачынае гаварыць па-беларуску.

Па ўсіх пытаньнях заўжды можаце зьвярнуцца сюды: https://t.me/mihaskazbielarusi