Get Mystery Box with random crypto!

Міністэрства абароны Украіны паведамляе, што паводле стану на | Рaдыё Ўнэт

Міністэрства абароны Украіны паведамляе, што паводле стану на 6 раніцы 1 сакавіка расійскія войскі страцілі ўжо больш за 5,7 тысячы салдат, больш за 800 баявых машын, амаль 200 танкаў і шмат іншай тэхнікі, 200 расейскіх вайскоўцаў – у палоне.

61 чалавек быў затрыманы ў Беларусі ў панядзелак на антываенных акцыях. Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Mastercard і Visa заблакавалі доступ некалькім расейскім банкам.

Украіна паведаміла аб уваходжанні беларускіх войскаў у Чарнігаўскую вобласць.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіць сёння з прамовай у Еўрапарламенце.

Беларускія камунальнікі зафарбоўваюць надпісы «Спыні вайну», якія масава з'явіліся на вуліцах Мінска.

Прэзідэнты Літвы, Польшчы, Латвіі, Эстоніі, Чэхіі, Славеніі, Балгарыі і Славакіі звярнуліся з адкрытым лістом да лідараў ЕЗ з заклікам падтрымаць просьбу Украіны аб сяброўстве ў ЕС.

Уладзімір Зяленскі напісаў новы зварот: «Пасля ўдару па плошчы Свабоды ў Харкаве Расея – гэта дзяржава-тэрарыст».