Get Mystery Box with random crypto!

Вайна ва Украіне. Галоўнае на вечар: Украіна звярнулася да Е | Рaдыё Ўнэт

Вайна ва Украіне. Галоўнае на вечар:

Украіна звярнулася да ЕС з просьбай аб прадастаўленні ваеннай тэхнікі, у тым ліку сістэм супрацьпаветранай абароны і супрацьракетнай абароны.

Вялікабрытанія найбліжэйшымі днямі цалкам замарозіць актывы ўсіх расійскіх банкаў. Аб гэтым заявіла кіраўнік МЗС краіны Ліз Трас.

Вярхоўная Рада рыхтуе законапраект аб канфіскацыі ўсёй расійскай маёмасці ва Ўкраіне.

Расейскія ўлады на фоне абвалу курса расейскага рубля і фондавых індэксаў прынялі рашэнне не праводзіць да 5 сакавіка на Маскоўскай біржы ранішнія і вячэрнія сесіі.

Францыя не прызнае вынікі рэферэндуму ў Беларусі – французскі МЗС.

Прэзідэнты Балгарыі, Чэхіі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Славакіі, Славеніі лічаць, што Украіна заслугоўвае перспектывы неадкладнага ўступлення ў Еўрапейскі саюз.