Get Mystery Box with random crypto!

Bloomberg: Ва Ўкраіны цяпер больш танкаў, чым у Расеі Паводле | Радыё Свабода — Беларусь

Bloomberg: Ва Ўкраіны цяпер больш танкаў, чым у Расеі

Паводле падлікаў агенцтва, пасьля 16 месяцаў вайны колькасная перавага цяжкага ўзбраеньня зрушылася ад Расеі да Ўкраіны.

Паводле зьвестак германскага Інстытута Кіля і праекту Oryx, танкавы парк Украіны павялічыўся (471 танк дастаўлены і яшчэ 286 чакаюцца), а расейскі — паменшыўся ўдвая (з 3417 танкаў, зь якімі Расея пачынала вайну, 2082 былі зьнішчаныя, пашкоджаня, кінутыя ці захопленыя).

Скараціўся і разрыў у артылерыйскіх і ракетных сыстэмах.

На выяве Bloomberg чорным колерам пазначаная колькасьць цяжкіх узбраеньняў да пачатку вайны ва Ўкраіне, блакітным — актуальная колькасьць.