Get Mystery Box with random crypto!

БДУ ўсё ж прызнаў узлом сваёй інфармацыйнай сыстэмы. Раней ва | Радыё Свабода — Беларусь

БДУ ўсё ж прызнаў узлом сваёй інфармацыйнай сыстэмы. Раней ва ўнівэрсытэце адмаўлялі гэта

Паводле БДУ, хакеры атрымалі несанкцыянаваны доступ да інфармацыйнай сыстэмы ўнівэрсытэту, у тым ліку да пэрсанальных зьвестак каля 6 тысяч чалавек, паведамілі ў Нацыянальным цэнтры абароны персанальных зьвестак.

4 ліпеня «Кібэрпартызаны» заявілі, што ўзламалі сетку БДУ і прапанавалі вярнуць адмінам 3 тэрабайты зьвестак «у абмен на вызваленьне 50 палітвязьняў». У БДУ заявілі, што інфармацыя пра ўзлом непраўдзівая.