Get Mystery Box with random crypto!

У МЗС Ізраіля асудзілі прызначэньне Гігіна на пасаду дырэктара | Радыё Свабода — Беларусь

У МЗС Ізраіля асудзілі прызначэньне Гігіна на пасаду дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У справаздачы Міністэрства дыяспары аб ацэнцы антысэмітызму за 2021 год Вадзім Гігін згадваецца як чалавек, які спрыяў выдаленьню габрэйскай памяці, падкрэсьлілі ў МЗС Ізраіля.

У МЗС Ізраіля адзначылі, што падстаў для для прызначэньня такой асобы, як Вадзім Гігін, на пасаду дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі няма:

«У сьвятле яго антысэміцкіх заяў і адмаўленьні Галакосту з розных нагодаў у мінулым, у справаздачы Міністэрства дыяспары аб ацэнцы антысэмітызму за 2021 год Вадзім Гігін згадваецца як чалавек, які спрыяў выдаленьню габрэйскай памяці, якая зьяўляецца неад’емнай часткай памяці аб Галакосьце», — гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў Ізраіля Ліёра Хаята.