Get Mystery Box with random crypto!

Міністэрства культуры звальняе аднаго з найбольш вядомых музэй | Радыё Свабода — Беларусь

Міністэрства культуры звальняе аднаго з найбольш вядомых музэйных кіраўнікоў — генэральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музэю Ўладзімера Пракапцова.

Пра гэта піша Reform.by са спасылкай на крыніцу з культурніцкіх колаў

Сёлета ў жніўні генэральнаму дырэктару Нацыянальнага мастацкага ў жніўні споўніцца 70 гадоў. Афіцыйнай прычынай непрацягненьня кантракту стаў узрост.
Уладзімір Пракапцоў займаў пасаду кіраўніка Нацыянальнага мастацкага музэю 25 гадоў. Яго вядомым праектам стала стварэньне музэйнага кварталу. У 2021 годзе па вуліцы Карла Маркса, 25 у Менску адкрылі новы корпус Нацыянальнага мастацкага музэю, а ў корпусе на Кірава, 25 у новых умовах запрацавалі майстэрні рэстаўратараў, навуковая бібліятэка і фондасховішча.