Get Mystery Box with random crypto!

Беларуская Рада культуры

Лагатып тэлеграм-канала radakultury — Беларуская Рада культуры Б
Лагатып тэлеграм-канала radakultury — Беларуская Рада культуры
Адрас канала: @radakultury
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 667
Апісанне з канала

Афіцыйны канал, дзе будзем расказваць пра сваю дзейнасць і чым мы можам быць карыснымі культурніцкім актывістам. Наш сайт https://byculture.org/

Ratings & Reviews

4.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2023-02-22 18:35:04
Куінджы, Рэпін і Айвазоўскі для нью-ёркскага музея Метраполітан цяпер украінскія (а не рускія) мастакі, а "Рускія танцоркі" Дэга — "Танцоркі ва ўкраінскіх строях". Так Украіна вяртае сваіх творцаў.

Блукаючы заламі замежных музеяў і галерэй, мы таксама раз-пораз сустракаем аб’екты і творы мастацтва, так ці іначай звязаныя з беларускімі землямі. Але вельмі часта музейныя апісанні абмінаюць якую-кольвек іх прыналежнасць да Беларусі.

Суцін — "Russian", Шагал — "born in Russia": тыповыя надпісы на музейных шыльдах.

Мы шануем сваё і хочам, каб за мяжой ведалі пра тое, што гэтыя творцы — паходзяць з Беларусі. Каб іх імёны асацыяваліся ў наведнікаў музеяў калі не найперш, то ў тым ліку з нашай краінай.

Каб пачаць кампанію адвакацыі, нам патрэбная ваша дапамога.

Ці бачылі вы ў сусветных музеях беларускія аб’екты ці аўтараў, якія маюць дачыненне да Беларусі, без пазнак іх беларускасці?

Скідвайце фота і інфармацыю ў @byculture_bot ці адзначайце @radakultury ў instagram, facebook

#art_born_Belarus
1.4K viewsedited  15:35
Адкрыць / каментаваць
2023-02-21 19:07:07
Сёння — Міжнародны дзень роднай мовы.

Падзеі, што пачаліся пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі, і поўнамаштабная вайна ва Украіне выразна выявілі неаспрэчную для нас каштоўнасць — беларускую мову.

Мову, якая магла б перашкодзіць атаясамліванню нас з "рускім мірам" і суседняй імерыяй. Мову, якая б дапамагла нам самастойна будаваць незалежную краіну і сваю ідэнтычнасць.

Сёння яе можна пачуць у краме IKEA у Варшаве, у IT-офісе ў Літве ды на выхадзе з кіназалі на Берлінскім міжнародным кінафестывалі — нашая мова распаўсюджваецца па свеце, але яе ўсё яшчэ слаба чуваць у самой Беларусі.

У розных людзей свой шлях да беларускай. Выбар мовы — гэта выбар зброі і мастацкага рэсурсу. Гэта сродак самазахавання за мяжой і культурніцкага супраціву ўнутры краіны.

Мы абіраем не словы. Мы абіраем лепшае заўтра. Каб праз шматмоўнасць глабальных камунікацый сучаснага свету непазбежна вярнуцца да свайго. Да вытокаў.

Каб дзень роднай мовы быў штодня.
392 views16:07
Адкрыць / каментаваць
2023-02-21 17:52:45
Адкрытыя колы для беларускіх культурніцкіх дзеячаў у свеце.

Да 24 лютага чакаюцца заяўкі на адукацыйную праграму ў Тбілісі. Курс для актывістаў і культурніцкіх дзеячаў на ангельскай мове скіраваны на падтрымку негвалтоўных і нефармальных масавых рухаў, якія вядуць да сацыяльных пераўтварэнняў у краінах Усходняга партнёрства.

Што яшчэ:

Магчымасці для мастакоў і арт-менеджараў
ArtPower Belarus — вялікая праграма падтрымкі творчых праектаў ад Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры
Праграма падтрымкі творцаў і прафесіяналаў у сферы культуры з Беларусі ад EU4Culture
Конкурс грантаў для развіцця беларускай адукацыі ад праекта "Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра".

Творчыя рэзідэнцыі, адукацыйныя праграмы і іншыя прапановы шукайце ТУТ

Падпішыцеся на @radakultury, каб першымі даведвацца пра #магчымасці для беларускіх творцаў.
1.2K views14:52
Адкрыць / каментаваць
2023-02-20 13:49:31
Беларуская сетка кінавытворцаў паказала на Еўрапейскім фільммаркеце, што праходзіць цяпер у межах Берлінскага міжнароднага кінафестывалю, беларускія кароткаметражныя фільмы.

Ініцыятыва далучылася са сваёй праграмай да стэнда Беларускай незалежнай кінаакадэміі пры падтрымцы ў тым ліку Беларускай Рады культуры.

“Мы зрабілі падборку, якая перадае атмасферу, магчымасці і настрой беларускіх аўтараў. Гэта былі не столькі "stories”, колькі "mood". І гледачы гэта адчулі і ўспрынялі”, — каментуе каардынатар BFN Леанід Каліценя.

Карціны “Што ў Васі ўнутры” і “Кошка” прадставілі аўтары Віктар Красоўскі і Ната Карнеева. У канцы праграмы быў паказаны яшчэ адзін кароткі метр “Зорка, якая ўпала на Раство”.

Тым часам, сёлетні "Берлінале" для @radakultury не абмяжоўваецца падтрымкай кінавытворцаў: наш дырэктар у справе культурніцкай дыпламатыі Алесь Чахоўскі таксама акрэдытаваўся на фільммаркет, каб пазнаёміцца з тым, як працуе міжнародная кінаіндустрыя.

BFN
1.5K views10:49
Адкрыць / каментаваць
2023-02-17 17:12:41
На сувязі наш Рэсурсны цэнтр:

Сябры, усцешаныя вашай цікавасцю да ArtPower Belarus!
Намагаемся зрабіць так, каб працэс падтрыхтоўкі заяўкі на падтрымку праекта быў для вас зручным і зразумелым.

Дзеля гэтага:
Адказы на самыя папулярныя пытанні мы будзем публікаваць раз на тыдзень тут — глядзіце , а надалей і тэг #ArtPower_пытанні.
Пасля інфасесіі абнавілі раздзел "Частыя пытанні" на нашым сайце — шукайце там адказы на свае запыты.
Не знаходзіце? Не праблема! Задаць сваё пытанне заўсёды можна праз resource@byculture.org.

Але не спыняемся на гэтым!
Для ўдзельнікаў і ўдзельніц конкурса на атрыманне мідзі-грантаў анансуем прыватныя кансультацыі: 15 хвілін размаўляем толькі пра ваш праект!

Першая кансультацыя пройдзе 1 сакавіка.
Зарэгістравацца можна тут да 23.59 (мінскі час) 27 лютага; колькасць месцаў абмежаваная.

Дзякуем за супрацу і чакаем вашыя заяўкі!

#ArtPowerBelarus
545 views14:12
Адкрыць / каментаваць
2023-02-17 15:51:32
Пра рэпрэсіўныя тэндынцыі ў культурніцкай сферы і перспектывы для беларускіх творцаў за мяжой.

Сяргей Будкін
, кіраўнік @radakultury:

"Канцэртнае жыццё ў краіне ў прынцыпе «забіта». Агулам колькасць музыкаў і гуртоў, якім сёння не дадуць выступіць са сцэны, паводле маіх ацэнак, сягае недзе пад 200.

За мяжой складанасці для творцаў вядомыя: іншая мова, аўдыторыя, канкурэнтнае асяроддзе. Мы імкнемся дапамагаць людзям, каб яны заставаліся ў творчай галіне. Умоўна, калі не можаш далей быць скрыпачом у аркестры — паспрабуй сябе ў ролі арт-менеджара
".

Чытаць

Аляксандр Чахоўскі, дырэктар у справе культдыпламатыі @radakultury — пра ўразанне падтрымкі дзяржаўных тэатраў:

"Калі ўлады шукаюць, на чым бы зэканоміць, то першай «адразаюць» культуру.

Развіццё інстытуту мецэнацтва, спалучэнне дзяржпадтрымкі і падтрымкі фондаў і інстытуцый, магло б спрацаваць у краіне з нармальнай эканамічнай і палітычнай сітуацыяй. Але паколькі гэтага няма — усё ляціць у тартарары
".

Цалкам тут

Падпішыцеся на @radakultury
1.3K viewsedited  12:51
Адкрыць / каментаваць
2023-02-16 18:36:19
Вакансія! Шукаем экспертаў/-к для праекта ArtPower Belarus.

Беларуская Рада культуры абвяшчае конкурс экспертаў для ацэньвання прапановаў у межах праекту "ArtPower Belarus: захаванне беларускай грамадзянскай прасторы праз культуру і мастацтва", які рэалізуецца супольна з Дацкім інстытутам культуры і фінансуецца Еўразвязам.

Пра абавязкі, патрабаванні і ўмовы чытайце тут

Да 12 сакавіка дасылайце заяўку (CV, а таксама ліст пра зацікаўленасць з пазначэннем да трох сфераў прафесійных кампетэнцыяў) на электронную пошту resource@byculture.org.

Пачатак працы: сакавік 2023 года.

Падпішыцеся на @radakultury
#ArtPowerBelarus
3.1K viewsedited  15:36
Адкрыць / каментаваць
2023-02-16 16:04:16
Завіталі да прадстаўнікоў місіі ў Амбасадзе ЗША ў Менску.

За мінулы год пры дапамозе місіі Беларуская Рада культуры змагла падтрымаць каля двух дзясяткаў праектаў, у тым ліку ў межах нашых Дзён культуры. Шчыра падзякавалі за падтрымку ды файную супрацу і абмеркавалі, што б мы маглі зрабіць разам у бягучым годзе.

На фотаздымку наш дырэктар у справе культурніцкай дыпламатыі Алесь Чахоўскі з часовым павераным Амбасады ЗША Рубэнам Аруцюнянам.

#чымвытамзаймаецеся
414 views13:04
Адкрыць / каментаваць