Get Mystery Box with random crypto!

Пустовой. В духе правды

Лагатып тэлеграм-канала pustovoj — Пустовой. В духе правды П
Лагатып тэлеграм-канала pustovoj — Пустовой. В духе правды
Адрас канала: @pustovoj
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 518

Ratings & Reviews

3.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 7

2023-06-18 13:03:06 Поздравление Первого работникам медицинской отрасли страны. 

«Дорогие друзья!
Поздравляю вас с Днем медицинских работников.
Давая клятву верности профессии, вы берете на себя ответственность за судьбы людей, за жизнь и здоровье каждого пациента. Это благородный и смелый выбор.

Добросовестно и бескорыстно выполняя свой профессиональный долг, проявляя искреннюю заботу и милосердие к тем, кто нуждается в вашей помощи, особенно в самых отдаленных уголках Беларуси, постоянно развивая компетенции и технологии, вы укрепляете имидж отечественного здравоохранения, которое по многим позициям признается одним из лучших в мире.

В этот праздничный день благодарю всех медицинских работников, кто с честью проходит испытания новыми вызовами и угрозами жизни и здоровью белорусов, обеспечивая общественное согласие и национальную безопасность страны.
От всей души желаю вам и вашим семьям счастья, добра и благополучия»
.
 
Александр Лукашенко
18 июня 2023 года.
92 views10:03
Адкрыць / каментаваць
2023-06-18 07:41:12 А кто сказал, что вы страна? Вы же гегемон! https://t.me/mylandbelarus/70565
147 views04:41
Адкрыць / каментаваць
2023-06-17 20:41:33 Пустовой: в санкционный список попал и я. Наконец-то. Угрожают уголовным делом за поддержку Лукашенко

Евгений Пустовой, политический обозреватель:
Красные линии, красная кнопка. Но все это условно. Белорусская реальность – в зелени. Летней. И помните, был такой когда-то слоган «квітнеючая Беларусь». Ушли от него. Белорусы не американцы, не любят вычурности. И так многих раздражаем своим спокойным развитием. Размеренным, как и национальный характер.

Смотрите новый выпуск «Политики без галстуков и купюр»
113 views17:41
Адкрыць / каментаваць
2023-06-17 19:23:50
В вечернем эфире СТВ "Политика без галстуков и купюр" в 20:15
356 views16:23
Адкрыць / каментаваць
2023-06-17 19:12:02
«Там такие бчбшники засели». Почему вузам надо пересмотреть преподавательский состав?

Никита Рачиловский, председатель Молодежного парламента при Национальном собрании Беларуси:
На Послании Президент сказал, что нам нужно пересмотреть ректорский состав вузов нашей страны. Мне кажется, нужно обратить внимание не только на ректорский состав, но и на профессорско-преподавательский, потому что, если честно, на некоторых исторических факультетах творится такая ерунда. Там такие бчбшники засели, что при мне девушку, которая создала проект по сохранению, мемориализации памяти в Бресте и Кобрине, члены исторического факультета определенного вуза назвали это не сохранением памяти, а туризмом и краеведением. То есть если сохранение подвигов героев Советского Союза – это краеведение, туризм, то о чем тут можно говорить?

Полный выпуск можно посмотреть здесь.
122 views16:12
Адкрыць / каментаваць
2023-06-16 22:49:28 https://mlyn.by/15062023/takticheskoe-yadernoe-oruzhie-vozvrashhaetsya-domoj-analiz-zayavlenij-prezidenta/
394 views19:49
Адкрыць / каментаваць
2023-06-16 21:32:45 https://mlyn.by/15062023/rasklad-miroporyadka-ot-lukashenko-ekspert-razobral-po-punktam/
396 views18:32
Адкрыць / каментаваць
2023-06-15 21:19:07 ​​Яўген Пуставой:
"У жыцці кожнага юнака і дзяўчыны Беларусі настае такі час, калі яны, апантаныя, трапляюць на ростані жыцця. Каб было лягчэй рушыць наперад, дапамагаюць бацькі і таксама дзяржава. Першае працоўнае месца гарантавана законам. Калі яшчэ не стаў на прафесійнае крыло, перад табой нават не адчыняюць, а расчыняюць дзверы. Інакш малады спецыяліст наўрад ці вытрымае канкурэнцыю. Размеркаванне — гэта і сацыяльная падтрымка маладосці, і элемент стратэгічнага менеджменту. Дзяржава на некалькі гадоў наперад падлічвае, колькі і ў якіх рэгіёнах ёй патрэбна мець тэрапеўтаў, а колькі — інжынераў па тэхніцы бяспекі. Адсюль складаюцца лічбы бюджэтных месцаў ва ўніверсітэтах.
Узяць тых жа мэтавікоў. Адкуль атрымаў пуцёўку ў жыццё, туды і вяртаешся. Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся. Шмат плюсоў. На малую радзіму. Дзе заўжды падтрымаюць бацькі, ды і старэйшыя калегі — землякі — нібы настаўнікі. А тыя, хто накіроўваў, таксама ведаюць чалавека: умоўна кажучы — на вачах вырас.
Хапае, вядома, і нюансаў. Бюджэтнае месца для навучання гарантаванае мэтавіку, але ці будзе гэта найлепшы з абітурыентаў, ды і як пасля да навучання будзе ставіцца. Амаль чырвоную дывановую дарожку яму разаслалі. Але, напэўна, што лёгка даецца, тое не вельмі цэніцца. Ды што рабіць, калі на перыферыю выдатнікі не вельмі спяшаюцца. Атрымае веды, дыплом за дзяржаўны кошт, яго чакаюць, на яго разлічваюць. А ён нават «дзякуй» не скажа. Замест такога неабходнага ветэрынара, якому ўжо і дом будуецца, краіна атрымлівае чарговага менеджара па дастаўцы піцы. Небараку, які вымушаны туляцца па здымных кватэрах і пакоях сталіцы. Рэнта нятанная. І чалавек з дыпломам займаецца некваліфікаванай працай. Грошай шмат не заробіш, аўтарытэт — таксама. Вось так і нараджаюцца «вечныя мастакі». Незадаволеныя сабой, яны бадзяюцца па жыцці і нярэдка па мяцежных маршах. Шукаюць сябе таму, што страцілі бацькаўшчыну.
Ёсць іншы сцэнарый. За кошт краіны, за грошы падаткаплацельшчыкаў назбіраць багаж ведаў і з торбай (цяпер модна з заплечнікам) — у валацугі па іншаземных хостэлах. Вядома, ёсць гісторыі замежнага поспеху. Як і суровая рэчаіснасць — не заўжды на малой радзіме мэтавікам — масленіца, камаедзіца. За гэтым трэба сачыць. Але ў цэлым прыём цёплы. Як і з валацугамі — толькі бацькі ведаюць гэтыя гісторыі «поспеху». Тут ён добры спартсмен, а на чужым беразе вымушаны браць удзел у спрынце за нізкааплатную работу. Блудныя дзеці, радзіма чакае.
Ці не гэта страчаная спадчына? Маральны аспект. Уявіце: бацькі выпесцілі, адправілі ў жыццё, а ён забыўся дарогу дадому. У яго шырокія гасцінцы, а замест смачнай калодзежнай вады — заморскія напоі з хімікатамі. Дзеці, якія забываюць бацькоў, і тыя, хто хаваецца ад размеркавання, ці не тое ж самае? Ці гэта праблема дзяржавы? Мабыць, перш за ўсё — праблема выхавання. І наступствы касмапалітычнай ідэалогіі. Справа ў тым, што ад сябе не ўцячэш. Хата бацькоў не тое што не прадаецца, яе нельга забыць. Нават птушкі вяртаюцца ў свае гнёзды. І абавязкова на радзіму — каб ствараць сваё. Радзіма, дарэчы, сугучная са словамі «род» і «нараджэнне».
На малой радзіме, у Белавежжы, у хаце бацькоў, якая не прадаецца, мы зімой заўжды падкормліваем птушак. Дык пасля ранняй вясной, як толькі сыдзе снег, птушкі тыя такія канцэрты даюць! Зусім побач, за плотам, — гай, пушчанскія шаты. Дык усе крылатыя певуны злятаюцца на двор і як толькі ўбачаць на вуліцы маму, так шчыруюць! Пра што гэта я? Пра тое, што птушкі ўмеюць дзякаваць. А людзі, якія робяць першыя крокі ў дарослае жыццё? Забыць родны кут — гэта ж не па-людску."
#Пустовой
#МЫБеларусь
120 views18:19
Адкрыць / каментаваць
2023-06-09 14:20:37 ​​Яўген Пуставой:
"Калі баліць сэрца — кепска для чалавека, балюча для яго родных і блізкіх. Калі сэрца ўвогуле неадчувальнае — дрэнна для ўсіх. А вось калі нячулае сэрца ў тых, хто займацца лячэннем іншых сэрцаў, то гэта — катастрофа.
У Беларусі медыцына сацыяльна арыентаваная. Вядома, разлічваць у звычайнай райбальніцы на карцінку з замежных тэлесерыялаў пра ўсялякіх хаусаў — глупства. Гэта выдумка. Як і пра ўсёпераможных замежных урачоў. Калі б там насамрэч было так, людзей не заганялі б пад хатні вымушаны «арышт» падчас ковіду. У іх медыцына — піяр, рэклама. Капіталізацыя іміджу. Нічога асабістага — бізнес. У Беларусі, бадай, толькі ў Беларусі, медыцына — асобны дзяржаўны інстытут. Сістэма, якая дастойна вытрымала жорсткае выпрабаванне ковідам. Але і сістэме своечасова патрэбна пілюля.
Бо гэта не цыркуляры і даручэнні. Гэта не толькі новыя будынкі-прыгажуны РНПЦ альбо свежапафарбаваныя і рэканструяваныя раённыя паліклінікі. І нават не апараты яшчэ з пахам заводскай скрыні. Сістэма — гэта людзі. Іх прафесіяналізм і ўважлівыя адносіны. Нельга адкупіцца ад пацыента новымі карпусамі ЦРБ альбо сучаснымі МРТ. Утульныя пакоі перш за ўсё — для камфорту ўрачоў, а тамограф — больш сучасны, але той жа інструмент, як і фанендаскоп. Без чулага сэрца карцінка будзе звычайнай шырмай. За пратаколамі лячэння і пасаднымі інструкцыямі варта не згубіць чалавека. Нават не страціць. У літаральным сэнсе.
А то як атрымліваецца. Усе намаганні, фінансавыя ўкладанні можа сапсаваць адзін «эскулап». Прыйшоў чалавек у кабінет урача па дапамогу, а выйшаў у яшчэ большай роспачы. Па тэлевізары ды ў газетах распавядаюць пра асаблівасць беларускага шляху — чулае стаўленне да чалавека. А насамрэч здараецца і па-іншаму. Урач, як і чыноўнік, — твар дзяржавы. І, па праўдзе кажучы, пратэсны настрой таксама — вынік абыякавасці ці то ў кабінеце тэрапеўта, ці то ў кабінеце старшыні выканкама.
Хіба Прэзідэнт павінен унікаць у сутнасць хранічных хвароб сістэмы аховы здароўя? Яму з галавой хапае геапалітычных пытанняў. А тут тое, што на паверхні. Але ж Лукашэнка па-іншаму не можа.
Дарэчы, сферу медыцыны ў апошнія часы спрабуюць палітызаваць. І падчас ковіду, і праз прасоўванне рэкамендацый новых гендарных «ініцыятыў» і «перспектыў». Прэзідэнт у свой час адназначна даў зразумець: Міністэрства аховы здароўя не павінна займацца палітыкай, медыкі павінны лячыць людзей. А хіба гэта не палітыка? У першую чаргу — унутраная. Толькі ў здаровай нацыі ёсць будучыня. Прафілактыка і лячэнне эфектыўныя нават на міжнародным узроўні. Насамрэч ёсць чым ганарыцца. І самымі невысокімі паказчыкамі дзіцячай смяротнасці. І ўнікальнымі перасадкамі органаў. Тут літаральна — сэрца на далоні. Немаўля ўмяшчаецца на далоні доктара — і такіх дзяцей выратоўваюць!
Але што да такіх вяршынь медыцыны звычайнаму жыхару Палесся альбо Белавежжа? Калі дзверы мясцовага ФАПа больш ніколі не адчыняцца, а ў далёкім райцэнтры малады доктар будзе глядзець не ў вочы пацыенту, а ў далечыню сваіх мрояў. Аб вялікім замежным заробку...
Сквапнасць, абыякавасць, лянота... Хіба гэтыя хваробы душы толькі ў медыцыне? Гэта прыкмета часу. А мы глядзім у медыцыну як у люстэрка. Таму так балюча бачыць саміх сябе. Але ж, што і казаць, хапае добрых ды міласэрных людзей у белых халатах і з чыстай душой. Хапае і недарэк. Гэта дыягназ не толькі ахове здароўя, а і кожнаму з нас.
Чароўнай таблеткі адразу ад усіх хвароб не існуе. А ў дзяржаве, як і ў сям'і: каб не захварэць, не збочыць з правільнага шляху, трэба слухаць Бацьку. І эмацыянальная прафілактыка — толькі дапамога: каб сэрца было больш чулым да чужога болю, тады і хварэць будзем менш."
#Пустовой
#МЫБеларусь
291 views11:20
Адкрыць / каментаваць
2023-06-01 10:17:41 ​​Яўген Пуставой:
"Кажуць, птушкі — добры індыкатар навакольнага асяроддзя. Па колькасці птушыных насельнікаў можна ацаніць не толькі экалагічны стан мясцовасці, але нават і палітычную атмасферу. Тут няма ніякага пафасу. Кажуць, на Данбасе спачатку зніклі птушкі, а пасля — паляцелі снарады. Крылатыя вешчуны адчуваюць людзей, мясцовасць і нават падзеі, што маюць адбыцца... А да нас з выраю ляцяць чароды птушак. Жаваранка і салаўя можна пачуць нават у цэнтры сталіцы. Значыць, добра ім тут, маленькім і большым. І ў нас у краіне, значыць, усё нядрэнна.

Пад беларускім мірным небам снуюць ластаўкі, а над вёскамі ды аграгарадкамі лунае клёкат буслоў і птушыны шчэбет ды посвіст. Чуваць у гэтым хоры і зязюлю. Да Пятра — сярэдзіны лета — яна часта «сігналіць» аб сваёй бядзе. Згубленых, пакінутых дзецях. Вось так і ў людзей, нават сярод краін. Сімвал Беларусі, код нацыянальнага характару — гняздо бусла. У нас клёкат бусла — шматдзетнасць, будоўля, сяўба. У паўднёвых суседзяў, на жаль, — іншае. Вайна да апошняга жыхара. Не зважаючы, дарослы або дзіця. А дзеці Данбаса ў гэтай вайне нарадзіліся і растуць, становяцца дарослымі. Многія з іх ужо і не ведаюць, як гэта — калі мір.

Хоць на колькі часу ажыць, аднавіць сваё дзяцінства юным жыхарам Данбаса дапамагаюць беларусы. Усе. Людзі ў высокіх сталічных кабінетах, цэлыя грамадскія аб'яднанні з абласных цэнтраў і асобныя актывісты з рэгіёнаў, нават прыхаджане мінскіх і гродзенскіх храмаў збіраюць падарункі для дзяцей суседзяў. Карацей, уся Беларусь. Сам быў сведкам, як з фанфарамі і ў касцюмах казачных герояў цягнік з дзецьмі вайны сустракалі беларускія міліцыянеры. Ад цёплага прыёму горача нават на лядовай пляцоўцы. Памятаеце, як хораша і лагодна Прэзідэнт сустракаў чарговых юных гасцей з тэрыторыі вайны?..

Мы не можам інакш. Не толькі таму, што нам баліць за гэтых дзяцей, як за сваіх уласных. Нам яшчэ баліць за дзяцей Хатыні і Краснага Берага. А цяпер нашчадкі тых, хто кідаў нашых дзяцей у вогнішча, хто разам з мамамі закопваў іх жывымі ў зямлю і гнаў у гнілое балота Азарычаў, хто забіваў немаўлят аб рог іх роднае хаты і выпіваў з іх кроў да апошняй кроплі ў пекле канцлагераў, спрабуюць абвінаваціць нас, што мы дзяцей Данбаса выкрадаем, вывозім іх з родных мясцін супраць волі і бацькоў... Шляхта Еўропы ў шляхетнай сядзібе, якая сваіх дзяцей ператварае ў істот аморфнай шкалы гендарызацыі. І яны разяўляюць ляпу на Беларусь за тое, што наша краіна не стаіць у баку ад дзіцячых слёз. Слёз галодных дзяцей каля калючага дроту, праз які «гуманісты» назіралі за адурманенымі іх жа абяцанкамі бежанцамі з краін, якія яны, «гуманісты», і разбурылі...

Беларусь не стаіць у баку ад слёз дзяцей Данбаса, што за свае гады жыцця не бачылі міру і не чулі цішыні... А памятаеце, як спраўна паскудзілі фэйкамі ў 20-м пра нібыта скалечаную дзяўчынку падчас пратэстаў? Хутка выявілася — хлусня. Але ж «гуманісты» ўсіх масцей працягвалі енчыць: гвалт! Хочацца спытаць у іх: чаму не крычыце пра Алею анёлаў — забітых вайной дзяцей — у Данецку? Ці гэта іншае? Ці лепш і галоўнае — больш матэрыяльна выгадна абліваць граззю нашу краіну за тое, што мы прымаем дзяцей Данбаса? Маўляў, укралі. Ад чаго, ад каго? Ад вайны! Гэта трэба абавязкова зразумець. Найперш нам самім, бо тым, хто трымае дзяцінства пад прыцэлам, нічога не дакажаш. Дый ці трэба?

Перафразуючы вядомае выказванне, «скажыце, як краіна адносіцца да дзяцей, і я скажу, што гэта за краіна». Беларусь — краіна шчаслівага дзяцінства. З клёкатам буслоў, свежым ворывам на палетках ад трактарных плугоў, а не танкавых тракаў, і каруселямі.

І якімі б ілжывымі заявамі ні спрабавалі ўджаліць палітычныя фарысеі Захаду, што б ні выдумлялі «праваабаронцы» трансгендарнай дэмакратыі... Хай сабе лаюцца. А наша дзятва, дзякуй богу, шчабеча і будзе шчабятаць. І Беларусь была, ёсць і застанецца краінай шчаслівага дзяцінства. Не толькі для нашых дзяцей. Бо мы не забыліся, што іх, дзяцей, чужых не бывае.
"
#Пустовой #МЫБеларусь
372 views07:17
Адкрыць / каментаваць