Get Mystery Box with random crypto!

1 сакавіка ў Беларусі выходзіць марка з птушкай 2022 года – бе | Птицы "Аляпка"

1 сакавіка ў Беларусі выходзіць марка з птушкай 2022 года – белай сініцай. Яе выпускае Белпошта ў супрацоўніцтве з АПБ.

Белая сініца (белая лазоревка) – невялікая прыгожая пеўчая птушка, якая жыве ў нас толькі на Палессі.

Белыя сініцы канцэнтруюцца вакол Прыпяці і на яе прытоках, утвараючы тут ізаляваную папуляцыю. Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі, па апошніх ацэнках 2015 года ў нашай краіне ўсяго 500-800 пар белых сініц.

1 сакавіка на Галоўпаштамце ў Мінску адбудзецца спецыяльнае гашэнне на канверце "Першы дзень". Над маркамі працавалі мастак і арнітолаг Аляксандр Міцянін і дызайнер Марына Віткоўская.

Адпраў паштоўку з такой прыгожай маркай сваім сябрам і раскажы ім пра птушку года. #птушкагода