Get Mystery Box with random crypto!

Прыродаахоўная асацыяцыя 'BirdLife International' – глабальная | Птицы "Аляпка"

Прыродаахоўная асацыяцыя "BirdLife International" – глабальная сям'я з больш чым 115 нацыянальнымі партнёрамі на ўсіх кантынентах, якія нясуць агульную місію па абароне і захаванні птушак і прыроды.

З 2005 года АПБ – нацыянальны партнёр BirdLife, і мы працуем дзеля дзікай прыроды Беларусі.

З 2019 года АПБ – сябра Кааліцыі Чыстая Балтыка, а з 2021 – глабальнай некамерцыйнай арганізацыі Wetlands International.

Лісты са словамі падтрымкі АПБ калегі з усяго свету адрасуюць вышэйшым службовым асобам Беларусі. Гэта ўжо дзясяткі краін: Аўстралія, Славенія, Германія, Расія, Балгарыя, Польшча, Ізраіль, Латвія, Швецыя, Італія, Іспанія, Бельгія, Чэхія, Ліван, Румынія, Ірландыя, Мальта, Вялікабрытанія, Славакія, Новая Зеландыя, Люксембург, Партугалія, Швейцарыя, Палау, Інданезія, Харватыя, Паўночная Македонія, Малайзія.

Шаноўныя калегі, мы глыбока кранутыя і ўдзячныя за падтрымку! Зроблена шмат, і мы спадзяёмся, што ў нас будзе магчымасць зрабіць разам яшчэ больш – на карысць дзікай прыроды.

Даніэля Розэнгрэна.