Get Mystery Box with random crypto!

Купальле, Купала — вельмі архаічная назва галоўнага дахрысьція | Толькі пра мову

Купальле, Купала — вельмі архаічная назва галоўнага дахрысьціянскага летняга сьвята. Насуперак першаму ўражаньню, паходзіць яна, хутчэй за ўсё, не ад „купаньня“, хоць выкупацца на Купальле абавязкова трэба. Нездарма на Заходнім Палесьсі ў слова „купала“ захавалася значэньне ‘вогнішча’. Купець — ачышчаць вагнём. Таму і скачуць цераз вогнішча, каб пазбыцца грахоў.