Get Mystery Box with random crypto!

„БЫЎ КУПІЎ“. Плюсквампэрфэкт: беларуская мова не бяднейшая за | Толькі пра мову

„БЫЎ КУПІЎ“. Плюсквампэрфэкт: беларуская мова не бяднейшая за ангельскую

Так, ад нас у школе схавалі праўду пра беларускія дзеясловы.

Ці памятаеце, як вы завучвалі шматлікія формы часу замежных дзеясловаў — у тым ліку past perfect, або das Plusquamperfekt, або le plus-que-parfait?

Чым далей на Захад Эўропы, тым больш часоў дзеяслова. Час у нашай цывілізацыі важная рэч.

І беларускі дзеяслоў — у дадатак да школьных прошлага, цяперашняга і будучага — мае яшчэ два часы: запрошлы і перадбудучы.

Дыялектны запіс (Барысаўшчына): Перш былі купілі карову, а потым прадалі.
Былі купілі — прошлы час. Але пасьля адбылося наступнае дзеяньне — прадалі.
А на Віленшчыне пра тое самае скажуць: былі купіўшы.

Гэта і ёсьць формы нашага плюсквампэрфэкту, запрошлага часу.

Мала таго. Браніслаў Тарашкевіч узаконіў яшчэ і пяты граматычны час, перадбудучы (таксама ў паўночна-заходнім дыялектным выглядзе):

Я буду пайшоўшы, буду ўстаўшы і г.д. (перш, чымся што другое зробіцца).

Вось жа Вінцук Вячорка вывучыў быў гэтае пытаньне, а потым запісаў АЎДЫЁ:

https://soundcloud.com/svaboda/viachorka0411-1plusquamperfect