ШТО ЗНАЧЫЦЬ „ПАМЯРКОЎНЫ“? Ці правільна разумеем слова? Белару | Толькі пра мову
ШТО ЗНАЧЫЦЬ „ПАМЯРКОЎНЫ“? Ці правільна разумеем слова?
Беларусаў лічаць памяркоўнымі. Успыхваюць дыскусіі: маўляў, адсюль нашыя беды. А мо мы надаем слову неўласьцівы сэнс?
Вось жа памяркоўны — ад меркаваць ‘думаць, разважаць, раіцца; разьлічваць’. Яшчэ Іван Насовіч (1870) пачуў у народнай мове:
Памяркоўны ‘сообразный с требованием обстоятельства’: Памяркоўнае вядзе жыцьцё. Памяркоўныя робіць выдаткі.
Памяркацыя ‘разьлік’.
Пэўны прамоўца сьвядома навязвае іншае значэньне слова:
„…Белорусы — люди такие „памяркоўныя“. Они часто в истории, согнув голову, тихонько ходили по этой земле, боялись где-то слово промолвить“ (2008)
Тут памяркоўныя = запалоханыя і пакорлівыя.
Але памяркоўны — не пакорлівы злу! А разважлівы. Можа крыху запаволены. Зь ім можна згаварыцца: станоўчая якасьць чалавека заходняй цывілізацыі. Яшчэ памеркавацца азначае ‘паладзіць’:
Перастаньце сварыцца! Ніяк не памяркуюцца. Бо вазьму дубца, то памяркую вас (запісаў Фёдар Янкоўскі на Глушчыне).
Ня хочаш мірыцца, то прымусім дубцом. Якая ўжо тут пакора.
Пра сапраўднае значэньне слова —
АРТЫКУЛ https://svaboda.azureedge.net/a/pamiarkounyja/29017729.html
ВІДЭА vox populi