Get Mystery Box with random crypto!

#Слоўнічак: НАЗВЫ ПТУШАК (1) Вяртаемся да тэмы больш грунтоўна | Толькі пра мову

#Слоўнічак: НАЗВЫ ПТУШАК (1)
Вяртаемся да тэмы больш грунтоўна.
Бусел — унікальнае слова, адрозьнівае беларускую літаратурную мову ад усіх суседніх
• Птушкі журавы (жураўлі, жоравы) і ягады журавіны маюць сугучныя назвы невыпадкова
• Беларуская зязюля кукуе (кувае), але слова зязюля некалі пайшло таксама ад птушынага крыку
Азязюліць азначае ўдарам адключыць прытомнасьць (адправіць у накаўт). Але пры гэтым зязюлька мая — пяшчотны зварот да жанчыны
Шпакі па-беларуску ня толькі птушкі, але і шпаргалкі
„Дурны як цецярук“ мо і несправядлівы выраз, бо высновы пра цецеруковы розум рабілі найперш з назіраньняў за самцамі на такавішчы
Крумкача (гругана, крука) і варону па-беларуску не паблытаем, бо ўсе яго назвы іншакаранёвыя. А па-расейску блытаюць (ворон, ворона)

АРТЫКУЛ і анімацыя:
https://svaboda.azureedge.net/a/ptuski-1-busiel/31317233.html