Get Mystery Box with random crypto!

Сёньня пайду на канцэрт Lady Pank, прысьвечаны 40-годзьдзю дзе | Posłuchaj, to do ciebie

Сёньня пайду на канцэрт Lady Pank, прысьвечаны 40-годзьдзю дзейнасьці гурта. З гэтай нагоды ўзгадаў тэму, пра якую неяк пісаў у ціўцеры.

Шмат беларускай рок-музыкі 80-х была інсьпіравана польскай сцэнай, якая ў сваю чаргу захаплялася брытанскай новая хваляй. Гэта добра чутно асабліва на прыкладзе гурта «Бонда». І цікава часам знаходзіць новыя паралелі. У Lady Pank ёсьць песьня Sztuka latania, якая не ўвайшла на нумарныя альбомы, але ўсё адно стала супэр-гітом. Трэк быў выдадзены ў 1985 годзе, а ў 1986-м на верш Міхала Анемпадыстава «Бонды» запісала песьню «Да неба».

Гэтыя два творы не моцна падобныя музычна, і нават героі песень маюць розныя характары — у «Бонды» вар'ят-летуценьнік, а ў Lady Pank фаталіст-самагубца, — але яны абодва прагнулі неба і палёту. Прычым, мне здаецца, што зьявіліся песьні сапраўды паралельна. Часу паміж імі вельмі няшмат, а напісаць верш, зрабіць мэлёдыю, а, самае складанае, запісаць трэк тады ў СССР, так хутка было бы складана. Проста людзі жылі на адной хвалі, мелі той жа вайб.

Дарэчы, у 2018-м «Крама» аднавіла і перазапісала песьню «Да неба», прысьвяціўшы яе памяці Міхала Анемпадыстава. Студыйнага запісу онлайн не знайшоў (сам маю CD з тым сынглам і MP3, каму цікава), але можна паглядзець канцэртнае відэа.