Get Mystery Box with random crypto!

Фэномэн Давіда Падсядла для мяне ня вельмі зразумелы. Ён, кане | Posłuchaj, to do ciebie

Фэномэн Давіда Падсядла для мяне ня вельмі зразумелы. Ён, канешне, добры выканаўца і шоўмэн, але мяне не асабліва чапляе. Затое ў Польшчы ён галоўная зорка. Хуткасьць, зь якой распрадаюцца квіткі на канцэрты Падсядла, уражвае. Вось сёньня і заўтра ў яго два вялікіх выступы ў найбуйнейшай крытай зале Варшавы — у Палацы спорту Torwar. Квіткі былі прададзеныя даўно і імгненна. Як і на канцэрт 26 жніўня наступнага году (!) на стадыёне Narodowym (увогулей, найбуйнейшай пляцоўцы сталіцы). І вось чарговая навіна: у панядзелак за некалькі гадзін былі купленыя ўсе квіткі на канцэрты ў межах тура „Przed i po” ў 11 гарадах. Таму адразу ў кожным з іх дадалі яшчэ па адным канцэрце. У Сопаце музыка ўвогуле будзе граць тры дні запар. Проста нейкае вар'яцтва!

Старт продажаў квіткоў на дадатковыя выступы ўжо праз гадзіну. Можаце пасьпець.

Пакуль паслухайце новы альбом ці паглядзіце, як ужывую выглядаюць канцэрты Давіда. Але няблага, праўда?