Get Mystery Box with random crypto!

Заглянем глыбей у рэйтынгі Spotify. Сэрвіс зрабіў плэйліст са | Posłuchaj, to do ciebie

Заглянем глыбей у рэйтынгі Spotify. Сэрвіс зрабіў плэйліст са 100 найбольш папулярнымі трэкамі ў Польшчы ў гэтым годзе. Цікава, што 8 з 10 трэкаў зьверху — калябарацыі. Сярод іх — адзіная ня польская песьня (Harry Styles са сваёй As It Was закрыў дзясятку) і па два трэкі з удзелам sanah і рэпера White 2115. Апошні ўваходзіць у склад суполкі SB Maffija, якая выпусьціла галоўны гіт году па вэрсыі Spotify — Lawenda. SB Maffija зьяўляецца часткай лэйблу SBM Label, а там ня толькі White 2115, але і ікона польскага рэпу Mata, а таксама іншыя хіп-хоп-зоркі. Праўда, ў мяне не атрымліваецца адрозьніць іх паміж сабой. Увогуле сучасны польскі рэп нічым, апроч мовы, не адрозьніваецца ад амэрыканскага ці, прасьці госпадзе, расейскага: падобныя біты, адолькавая падача, агульныя тэмы. Зразумела, я — не мэтавая аўдыторыя, але вы паслухайце хаця б тое, што ў топе, і распавядзіце ў камэнтарах: ці атрымалася запомніць хто ёсьць хто? :)

У топе выканаўцаў, у прынцыпе, усё тыя ж імёны: White 2115, sanah, Mata, SB Maffija, Oki, Young Igi, Bedoes 2115, Malik Montana, Żabson, Kukon. Гэты тэстастэронны рэп-трэп міжсабойчык, як бачыце, разбаўляе зноў толькі sanah. Вось хто малайчынка!