Get Mystery Box with random crypto!

Совы на асфальце

Лагатып тэлеграм-канала picturesofowls — Совы на асфальце С
Лагатып тэлеграм-канала picturesofowls — Совы на асфальце
Адрас канала: @picturesofowls
Катэгорыі: арт
мова: беларускі
Падпісчыкі: 88
Апісанне з канала

Вершы і часам іншыя прышпілы

Ratings & Reviews

4.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2022-04-29 22:00:50
Дахі - лепшае, што ёсць у свеце.
У сутарэннях моташна, сыра.
Спяем разам з табой, любы вецер,
Помніш, вецер, што мы згубілі?

Даспадобы табе кветкі зімовыя,
Ірваць любіш іх з летуценнямі.
Тут, на дахах, усяго дастаткова,
Мроі ружамі, васількамі квітнеюць.

Няма мовы без з ветрам сумоўя,
Вершаваць яго цяжка прыкметы.
Вершы шкодныя для здароўя,
Быў бы, вецер, ты лепшым паэтам.
×
×
×
×
×
Той самы верш з закрэпа. Толькі што ўсвядоміла, што не змяшчала яго поўнасцю.
116 views19:00
Адкрыць / каментаваць
2022-04-19 23:37:11
Бывае
стаіш ля задняга вакна
і праважаеш рэйкі
весела коціцца
жыццё
да наступнага прыстанку

Скатертью, скатертью
В дальний путь стелится...


я выжыў! -
радасна думаеш
перажыў чарговы Вялікдзень
раптам...
дзверы ў трамвай
разнасцежыліся
і я замёр
утаропіўшыся ў пустэчу

ваш грэбаны блакітны вагон
праехаў
па маіх рэбрах

здалося
сустрэўся позіркам з тваімі вачамі
але то была
мая горкая кава.
108 viewsedited  20:37
Адкрыць / каментаваць
2022-04-14 00:11:02
Неба без цноты...
Сто год самоты
будзеш пагоды чакаць.

Толькі не торгай
хвосцік вясёлкі:
моташна з ёю лятаць.

Ведаю, выраем
вабяць дзікія лебедзі,
Прагнуць узнесці ў зорную сінь.
І не здзіўляйся,
што пытаюцца дзеці,
хто там у небе вісіць.
93 views21:11
Адкрыць / каментаваць
2022-04-02 00:26:54
Белы шум… Больш нічога няма,
апусцелыя радыёхвалі.
Агаліла грудзі зіма,
перад тым, як яе хавалі,
ў валасах заблукалі думкі,
і ніхто іх не патлумачыў,
і нідзе ім не стала прытулку.
Белы шум i гэта прадбачыў.
З-за яго мне цябе не чутна,
не магу падлічыць сваіх зорак.
Чаму так быць дзяўчынай пакутна,
калі лашчышся не па узоры?
97 views21:26
Адкрыць / каментаваць
2022-03-30 03:00:47 Шэрыя коні топчаць абшчары жоўтых палёў

сам сабе выклюе вочы белы арол

вочы на столі на шыі на сэрцы мусяць расці

дайце пад’есці спакою ў гэтым жыцці

ў гэтым жыцці быць зручней з падвойным жыццём

не абавязаны слепа ісці за сваім пачуццём

але ўсё роўна скончыцца паліва разаб’ецца ўшчэнт шкло

стань ля вакна зразумей што "время" прайшло

можна і з "часам" дажыць яго хопіць на ўсіх

вочы застаў жабракам прачытай ім услых

верш пра пагоню курган каласы i ваду з камянёў

з бруку на плошчы вершнік ўваскросне з-пад ценяў арлоў.
99 views00:00
Адкрыць / каментаваць
2022-03-23 09:39:48
Пішам хоку.....
151 viewsedited  06:39
Адкрыць / каментаваць
2022-03-14 17:33:47 У гэты раз прынесла не зусім свае. Вось вам невялікі пераклад.
.
.
.
.
Мой таварыш, у смяротнай агоніі
Ты не кліч дарэмна сяброў.
Няхай лепей сагрэе далоні мне
Не састылая твая кроў.
І не плач, бадай не дзіцёнак,
Не паранены, табе больш не ўстаць.
Дай здыму я твае валёнкі,
Не басымі ж нам ваяваць.


Арыгінал: https://45parallel.net/ion_degen/moy_tovarisch_v_smertelnoy_agonii.html
107 viewsedited  14:33
Адкрыць / каментаваць
2022-03-10 13:03:05 Ззяе сноца, яно не ведае,
ад чаго па ўсім твары верады,
чый агмень у цішыні дагарае,
бо заліты чорнымі хвалямі.

Сонца свеціць ясна і весела.
Так, напэўна, і ў Палінэзіі.
Ды пад іншым паганскім небам
пяе песні забытая глеба.

Яе спевы пра звонкі і віны,
пра ўцёкі, несканчоныя зімы.
У іх - пытанні жыцця і смерці,
размяшаныя ў паняверцы.

Цяпер часам замест людской мовы
зразумець лягчэй вербіны словы.

І на сонцы заўважыш плямы,
калі вочы табе не прапаліць.
98 views10:03
Адкрыць / каментаваць
2022-03-02 21:37:04 Вось верш трохмесячнай даўнасці, а настрой такі ж самы, калі я яго пісала.
92 views18:37
Адкрыць / каментаваць
2022-03-02 21:34:21 Хай закрые туман нашы твары,
у тумане ўсе самотныя трохі.
Не якіясьць цікуюць пачвары -
белы конь дратуе дарогі.

Нашы рэкі - трамвайныя рэйкі,
няма сонца - ліхтар абудзіць.
Сталі бачныя кроплі на вейках,
белы конь шкадаваць не любіць.

У срэбнай мроі сябе не знойдзеш,
закалыша легенда сівая.
Белы конь праваджае стагоддзі.

Снега тут сапраўды не хапае…  
94 views18:34
Адкрыць / каментаваць