Get Mystery Box with random crypto!

Сыстэма, якая тады існавала, дазваляла ўтрымліваць усё ў сакрэ | НАВУМЧЫК

Сыстэма, якая тады існавала, дазваляла ўтрымліваць усё ў сакрэце.

Мне, як члену адмысловай чарнобыльскай камісіі Вярхоўнага Савета, у 1990-91 давялося гутарыць зь дзясяткамі чыноўнікаў самага высокага рангу. З Гарбачовым непасрэдны кантакт быў у падчас ягонага прыезду ў Менск у лютым 91-га, у момант, калі ён знаходзіўся на піку і сваёй магутнасьці (генсек і прэзыдэнт), і сусьветнага прызнаньня — Нобэлеўскі ляўрэат. Не магу сказаць, што гутарка мяне задаволіла. Тады ж я сабраў подпісы дэпутатаў за тое, каб Гарбачоў выступіў перад Вярхоўным Саветам — старшыня ВС Дземянцей перадаў гэты зварот, і Гарбачоў сапраўды прыйшоў і выступіў.

Выступ ягоны пацьвердзіў тое, што мы даказвалі дэпутатам-камуністам: на Маскву ў ліквідацыі наступстваў Чарнобыля беларусам спадзявацца ня варта.

Між іншым, адзіным чалавекам у Авальнай залі, які ня ўзьняўся, калі ўвайшоў Гарбачоў, быў Зянон Пазьняк.

Але сам жа Пазьняк не адрынае таго факту, што публікацыя пра Курапаты была б немагчымая ў іншых умовах, без гарбачоўскай перабудовы. Ды і заява пра ўтварэньне Аргкамітэту Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» пачынаецца словамі: «Перабудова, распачатая лепшымі сіламі КПСС...».

Беларуская незалежнасьць не была вынікам гэтай самай перабудовы — яна была вынікам змаганьня пакаленьняў беларусаў. Але гарбачоўская перабудова, несумненна, зрабіла яе магчымай.