Get Mystery Box with random crypto!

Я не вялікі прыхільнік Зяленскага, але ягоная прамова пра магч | НАВУМЧЫК

Я не вялікі прыхільнік Зяленскага, але ягоная прамова пра магчымы выхад з Будапэшцкага мэмарандуму – лепшая прэзыдэнцкая прамова за, магчыма, усе гады незалежнай Украіны. Калі вы (ЗША. Вялікабрытанія, Францыя) абяцалі бясьпеку ўзамен на вывад ядзернай зброі – абараняйце. Ня толькі тэхнікай, але і – жывой сілай і тэхнікай. З наяўнасьцю на мяжы Ўукраіны з Расеяй хаця б сотні амэрыканскіх салдат Пуцін 500 разоў падумае, перш чым сунуцца. Ня згодныя? Ну тады ня трэба было абяцаць. Але 40-мільёённая краіна, якая мае не адзін і ня два атамныя рэактары, мае і права, і тэхнічныя магчымасьці стварыць ядзерную зброю, каб абараняць сябе – без усялякага NATO.