Get Mystery Box with random crypto!

Заявав Рады БНР аб расейскіх войсках у Беларусі Рада Беларуск | НАВУМЧЫК

Заявав Рады БНР аб расейскіх войсках у Беларусі

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі пацьвярджае сваю пазыцыю адносна недапушчальнасьці ўцягваньня Беларусі ў імпэрскія авантуры кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі, у тым ліку і ў эскалацыю напружанасьці вакол Украіны.

Рада БНР зьвяртае ўвагу лідэраў ЗША, Канады, краінаў ЭЗ і Вялікабрыраніі, што знаходжаньне расейскіх вайсковых падразьдзяленьняў на тэрыторыі Беларусі супярэчыць яе нацыянальным інтарэсам і зьяўляецца незаконным, паколькі прынятае нелегітымным кіраўніком.

Апошнія заявы Лукашэнкі, датычныя магчымасьці пакінуць расейскія войскі, а таксама прызнаць “ЛНР” і “ДНР”, выяўляюць ягоную поўную залежнасьць ад Крамля і ствараюць рэальную пагрозу яшчэ большай дэстабілізацыі ў рэгіёне.

Рада БНР патрабуе неадкладнага вываду ўсіх расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Рада заклікае беларускую дыяспару ва ўсім сьвеце давесьці да парламэнтаў і ўрадаў, што беларускі народ дзесяцігодзьдзямі пазбаўлены права свабоднага выбару, ня можа і не павінен несьці адказнасьць за дзеяньні ўзурпатара. https://svb1234.azureedge.net/a/31708719.html