Get Mystery Box with random crypto!

(заканчэньне. Пачатак вышэй). Пагаджаючыся з тым, што агульнан | НАВУМЧЫК

(заканчэньне. Пачатак вышэй). Пагаджаючыся з тым, што агульнанацыянальны страйк, калі б ён быў сапраўды агульнанацыянальны і пратрымаўся пару тыдняў, гарантавана зьмёў бы Лукашэнку (Пуцін ня мог бы прыставіць да кожнага з сотняў тысяч яго ўдзельнікаў па адным «росгвардзейцы») — мне цікава, ці быў запрошаны (ну хаця б для кансультацый) дэпутат Апазыцыі БНФ і лідэр рабочага руху пачатку 90-х Сяргей Антончык — так, той самы, які быў арганізатарам славутага красавіцкага страйку 1991-га (калі на Плошчы ў Менску было 100 тысяч рабочых, а ў Воршы быў перакрыты чыгуначны рух, калі ўлады былі вымушаны даць рэгулярны прамы тэлеэфір страйкоўцам?).

Між іншым: а ці была спроба запатрабаваць (пры ўдзеле стотысячнай калоны) прамы тэлеэфір на БТ? Такі эфір быў прадстаўлены лідэрам БНФ на патрабаваньне 100-тысячнага мітынгу ў лютым 1990-га. А ў тым самым жніўні 2020-га ў Гародні пратэстоўцы дамагліся прамой тэлетрансьляцыі мітынгу па мясцовым тэлебачаньні.

Чытаючы меркаваньні што калі б людзі заставаліся на Плошчы і праспэктах, сытуацыя магла б разьвівацца па-іншаму (мтой жа Румас паводзіў бы сябе інакш, ды і шмат хто іншы), падаецца, што заставацца на плошчы — гэта таксама мірны пратэст, ці ня так?

І тут я прыгадваю Вячаслава Сіўчыка — гэтым разам не як аднаго зь першых палітычных вязьняў, не як арганізатара масавых шэсьцяў БНФ 90-х, а як арганізатара таго самага цяпер ужо легендарнага палатачнага лягеру на Плошчы — 2006.

Зрэшты, адказ на пытаньне — ці зьвярталіся да іх па дапамогу, я ведаю, як і тое, што адказалі тым, хто прапаноўваў сваю дапамогу.

І пішу я гэта не каб у чарговы раз выказаць папрокі (тым больш што мы да гэтага часу ня ведаем усіх акалічнасьцяў) — а каб зрабіць высновы на будучыню.

Павінна ж Гісторыя нас калі-небудзь чаму-небудзь навучыць, урэшце рэшт.