Get Mystery Box with random crypto!

У рабоце форуму прынялі ўдзел Старшыня Савета Рэспублікі Нацыя | Настаўніцкая

У рабоце форуму прынялі ўдзел Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава, міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Пленарнае пасяджэнне прайшло ў фармаце дыялогавай пляцоўкі, якая аб’яднала ўдзельнікаў у зале і падключаных у рэжыме рэальнага часу пляцовак, сярод якіх – сярэднія школы № 61 і № 34, гімназія № 6. У цэнтры ўвагі прысутных былі пытанні ўдасканалення якасці адукацыі, выхавання і асобаснага развіцця дзіцяці, лічбавізацыі адукацыі.

Наталля Качанава звярнула ўвагу ўдзельнікаў форуму на пытанні інклюзіўнай адукацыі, работы з кадрамі, а таксама ацэнку якасці работы ўстановы адукацыі.

Па добрай традыцыі лепшыя сталічныя педагогі былі адзначаны ўзнагародамі Міністэрства адукацыі, гарадскога выканаўчага камітэта і гарадскога Савета дэпутатаў. Так, нагрудных знакаў “Выдатнік адукацыі” ўдастоены дырэктар сярэдняй школы № 73 Ірына Родзік і дырэктар сярэдняй школы № 53 Наталля Сляпян. Узнагароды ім уручыў міністр адукацыі Андрэй Іванец.