Get Mystery Box with random crypto!

Гарадскі форум педагагічных работнікаў прайшоў у Мінску На | Настаўніцкая

Гарадскі форум педагагічных работнікаў прайшоў у Мінску

На ім была прааналізавана работа сістэмы адукацыі сталіцы за мінулы навучальны год, вызначаны прыярытэтныя напрамкі ўдасканалення адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі.

У фае Мінскага гарадскога палаца культуры была арганізавана выстава “Адукацыя сталіцы: тэрыторыя паспяховага навучання і выхавання” па модулях: спецыяльная адукацыя, лічбавая прастора сталічнай адукацыі, выхаванне ў сістэме адукацыі, прафесійна-тэхнічная і сярэдняя спецыяльная адукацыя, арганізацыя школьнага харчавання.

Так, Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі прэзентаваў новую адукацыйную платформу, а камбінат школьнага харчавання прадставіў навінкі ў меню на новы навучальны год. Удзельнікі мерапрыемства маглі азнаёміцца з мадэлямі адзення для школьнікаў і педагогаў .