Get Mystery Box with random crypto!

Цырымонія ўзнагароджання прызёраў заключнага этапу рэспублікан | Настаўніцкая

Цырымонія ўзнагароджання прызёраў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах адбылася на Магілёўшчыне

Сёлета на заключным этапе алімпіяды вучні заваявалі 90 пераможных дыпломаў. Гэта лепшы вынік за апошнія 10 гадоў. Магілёўская вобласць заняла 3-е месца ў камандным заліку сярод рэгіёнаў краіны.

Лідарам у алімпіядным рэйтынгу з'яўляецца Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 3, навучэнцы якога дасягнулі 11 дыпломаў. Вучні Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 1 і гімназіі № 3 Магілёва атрымалі па 5 дыпломаў.

Падчас урачыстасці ўсім лепшым навучэнцам уручылі заслужаныя ўзнагароды. Разам з дасягненнямі дзяцей была адзначана і добрасумленная праца настаўнікаў, трэнераў каманд. Усяго дыпломы і прэміі атрымалі 178 чалавек.