Get Mystery Box with random crypto!

Жнівеньская педнарада для работнікаў сістэмы адукацыі Брэсцкай | Настаўніцкая

Жнівеньская педнарада для работнікаў сістэмы адукацыі Брэсцкай вобласці прайшла на базе Баранавіцкага ўніверсітэта

Настаўнікі, кіраўнікі, прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, Міністэрства адукацыі, галіновага прафсаюза сустрэліся, каб падвесці вынікі мінулага і абмеркаваць планы на новы навучальны год.

Ключавымі тэмамі сталі выхаванне патрыятызму і грамадзянскасці падрастаючага пакалення, захаванне бяспечных і камфортных умоў ва ўстановах адукацыі рэгіёна. На гэтым акцэнтавалі ўвагу губернатар Юрый Шулейка і начальнік упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Наталля Каліноўская. Акрамя таго, гаварылася пра новаўвядзенні, якія чакаюць педагогаў і вучняў у новым навучальным годзе. Першы намеснік міністра адукацыі Ірына Старавойтава нагадала, што з 1 верасня ўступае ў сілу Кодэкс аб адукацыі.

Традыцыйна лепшыя педагогі атрымалі заслужаныя ўзнагароды Міністэрства адукацыі, Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, галіновага прафсаюза.