Get Mystery Box with random crypto!

150 інжынерных класаў запрацуюць у школах Беларусі з 1 верасня | Настаўніцкая

150 інжынерных класаў запрацуюць у школах Беларусі з 1 верасня

Абсталяваннем займалася кампанія “Навучанне і інавацыі” — прадстаўнік #Robbо ў Беларусі, які выйграў тэндар, што праводзіўся Міністэрствам адукацыі напрыканцы мінулага года.

— Інжынерны інавацыйны клас Robbо — гэта комплекс самага сучаснага робататэхнічнага абсталявання: 3D-прынтары, робататэхнічныя платформы, наборы схематэхнікі і мікраэлектронікі для навучання, — расказвае заснавальнік кампаніі Robbо Павел Фралоў. — Гэта цэлыя тэхнічныя міні-лабараторыі, дзе будуць рыхтаваць праграмістаў і інжынераў.

Па яго словах, былі распрацаваны падрабязныя метадычныя матэрыялы па выкладанні курса робататэхнікі на абсталяванні Robbо для педагогаў. Павышэнне кваліфікацыі педагогаў будзе праходзіць на базе Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Пасля падрыхтоўкі настаўнікі атрымаюць пасведчанні дзяржаўнага ўзору аб павышэнні кваліфікацыі.