Get Mystery Box with random crypto!

Калектыў ясляў-сада № 1 Скідзеля ў новым навучальным годзе пер | Настаўніцкая

Калектыў ясляў-сада № 1 Скідзеля ў новым навучальным годзе пераедзе ў сучасны будынак

Прыгожы дзіцячы сад на 190 месцаў — мара, якая спраўдзіліся для многіх маладых сем'яў мікрараёна Партызанскі.

— Будаўніцтва падыходзіць да завяршэння, на яго было выдаткавана з абласного бюджэту і часткова з бюджэту Гродзенскага раёна больш за 7 млн рублёў, — гаворыць загадчыца ўстановы Людміла Чыжык. — Ранейшы сад, пабудаваны ў 1949 годзе, быў па-свойму ўнікальны, складаўся з будынкаў, якія стаялі асобна, — харчаблока, групавых памяшканняў, адміністрацыйных і гаспадарчых пабудоў. Сад быў перапоўнены, бо ў ім магло размясціцца ўсяго 4 групы (100 выхаванцаў), а штат установы налічваў 30 чалавек.

Зараз 190 дзяцей будуць займацца ў 10 групах. Таксама ва ўстанове будуць працаваць 15 маладых педагогаў.

У новым яслях-садзе абсталяваны басейн, камп'ютарны кабінет для выхаванцаў, музычная і спартыўная залы. Закуплена па 90 пар ролікаў і лыж, трэнажоры.