Get Mystery Box with random crypto!

Наш дзень. Архіў беларускай музыкі

Лагатып тэлеграм-канала nashdzien — Наш дзень. Архіў беларускай музыкі Н
Лагатып тэлеграм-канала nashdzien — Наш дзень. Архіў беларускай музыкі
Адрас канала: @nashdzien
Катэгорыі: Жывёлы , Музыка , Аўтамабілі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 476
Апісанне з канала

Наша музыка тут
👉 Наш чат: t.me/nashdzien_chat

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2021-06-22 15:15:49 Сёння дзень народзінаў адзначае Кася Камоцкая.
Віншуем рок-князёўну і зычым доўгіх гадоў жыцця й новых творчых вяршыняў!

З гэтай нагоды ў сённяшнія +32 прапануем пераслухаць зімовую песню "Новага Неба"
648 views12:15
Адкрыць / каментаваць
2021-06-15 11:13:54
А ці ведалі вы, хто такі Аляксей Пысін?

Зміцер Вайцюшкевіч распавядае ў сваіх сетках розныя цікавосткі пра паэта, тэксты якога ляглі ў аснову музычнага праекту "Вясёлка над плёсам". Пачытайце і абавязкова паслухайце альбом!

Ну а мы таксама распавядзем цікавы факт: першы зборнік спадара Алеся меў назву... "Наш Дзень" (1951). Прыемнае супадзенне .
1.8K views08:13
Адкрыць / каментаваць
2021-06-11 14:44:05
Сёння ў Мінску адчыняецца новая гарадская пляцоўка LIDBEER DVOR. На адкрыцці а 20:00 дасць бясплатны канцэрт PALINA.

Калі наведваеце канцэрты, гэта найлепшы спосаб прабавіць сённяшні вечар :)

Кульман, 1 / Коласа, 3, уваход вольны!
1.1K viewsedited  11:44
Адкрыць / каментаваць
2021-06-07 12:19:55
Мама! прыйдзе час - перастанем мы,
«перабесімся», станем сталымі,
А пакуль - калі ласка, адстань ад мяне,
я яшчэ пажыву хістаннямі.

Спявачка LEAR і Уладзь Лепяшынскі выдалі песню на словы Віталя Рыжкова. Можна паслухаць на ўсіх лічбавых пляцоўках (а тут - паглядзець прыгожае відэа)
849 views09:19
Адкрыць / каментаваць
2021-06-03 14:06:27
Сёння гурт J:МОРС зайграе анлайн для прыхільнікаў з Беларусі, Расіі і Украіны!

Трансляцыя адбудзецца а 21:00 на старонцы https://www.facebook.com/jmorsmusic
814 views11:06
Адкрыць / каментаваць
2021-06-02 14:12:34
J:МОРС абвясцілі анлайн-канцэрт для Беларусі, Расіі і Украіны!

Імпрэза стане фіналам сусветнага анлайн-туру гурта ды адбудзецца 3 чэрвеня а 21:00 на старонцы J:МОРС у Facebook.

"Споём вместе, пообщаемся, подарим друг другу тепло и поддержку", - піша гурт у сваіх сацсетках. Варта быць!
759 views11:12
Адкрыць / каментаваць
2021-06-01 12:03:34
ПРЭМ'ЕРА!
Музычны праект на вершы Аляксея Пысіна "Вясёлка над плёсам"

Слухаць на лічбавых пляцоўках: http://music.mediacube.network/Vyaselka

Я рады, што атрымалася сабраць на адной кружэлцы столькі выдатных імёнаў - у складанцы ўзялі ўдзел тры дзясяткі музыкаў! Альбом найперш для дзетак, але вельмі раю паслухаць яго ўсім: у наш час кожнаму неабходныя ўсмешкі ды праменьчык святла.

Гэта была вялікая і вельмі прыемная праца. Шчыры дзякуй усім, хто пагадзіўся ўзяць удзел! А таксама Андрусю Такіндангу і Дзянісу Міжую за яскравую анімацыю, якую можна паглядзець на канале "Годна". Прыемнага праслухоўвання!
463 views09:03
Адкрыць / каментаваць
2021-05-31 19:45:27
Заўтра, 1 чэрвеня, а 12:00 адбудзецца светлая прэм'ера ад беларускіх музыкаў!

Разам з сябрамі запісалі цэлы музычны праект на вершы беларускага паэта Аляксея Пысіна. Гэта 19 песень для дзетак, у стварэнні якіх узялі ўдзел тры дзясяткі творцаў, сярод якіх Лявон Вольскі, Святлана Бень, гурт Naviband, Ганна Шаркунова ды іншыя.

Альбом выйдзе на ўсіх музычных пляцоўках заўтра, 1 чэрвеня, а 12:00. А на канале @hodnaby з'явіцца адмысловая анімаваная версія, намаляваная Андрусём Такіндангам.

Глядзіце невялічкі тызер!
432 views16:45
Адкрыць / каментаваць
2021-05-28 11:13:22 У Naviband новая песня!
641 views08:13
Адкрыць / каментаваць
2021-05-26 12:29:24 ПРЭМ'ЕРА КЛІПА!
Зміцер Вайцюшкевіч - Жук і жолуд

Гэта першы трэк з новага музычнага праекта, удзел у якім узялі Лявон Вольскі, Naviband, Аня Шаркунова, Святлана Бень і іншыя выдатныя творцы. Атрымалася файна й светла. Прэм'ера зусім хутка - а пакуль глядзіце кліп).
571 views09:29
Адкрыць / каментаваць