Get Mystery Box with random crypto!

Яшчэ аднаго супрацоўніка Нафтана адправілі на «суткі» за «расп | Внимание, ОАО «Нафтан»

Яшчэ аднаго супрацоўніка Нафтана адправілі на «суткі» за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»

У Наваполацку 22 чэрвеня на працоўным месцы затрымалі супрацоўніка «Нафтана» Сяргея Бадунова. Падставай для затрымання стала падпіска на «Радыё Свабода». У РАУСе на яго склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Суддзя суда г. Наваполацка Зінаіда Балаболава 24 чэрвеня прызнала бацьку двух непаўнагадовых дзяцей вінаватым і арыштавала яго на 10 сутак.

Нагадаем, з 14 траўня за кратамі знаходзіцца 32-гадовы супрацоўнік «Нафтана» Барыс Жахоўскі, якога ўжо тройчы асудзілі па адміністрацыйных справах агулам на 45 сутак. Барыс ужо 15 дзён трымае галадоўку на знак пратэсту.