Get Mystery Box with random crypto!

Кайфаломка

Лагатып тэлеграм-канала movabigmistake — Кайфаломка К
Лагатып тэлеграм-канала movabigmistake — Кайфаломка
Адрас канала: @movabigmistake
Катэгорыі: адукацыя
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 994
Апісанне з канала

Кайфуем ад чарговай сустрэчы з мовай у публічнай прасторы, але не забываемся, што "белки" — гэта не заўсёды вавёркі. Жыве #mova!

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2021-04-03 23:07:11
97 разоў паўтаралі гэта, аднак не ўсе запомнілі. Паўтараем зноў: звяртацца ПА падтрымку, па дапамогу, па зарад энергіі і рашучасці.
1.2K views20:07
Адкрыць / каментаваць
2021-03-26 16:44:10
Даведваемся пра добры праект і пра моўныя правілы

1. Злучок ≠ працяжнік. Злучок (кароткая рысачка) падзяляе АДНО слова на дзве часткі: экс-прэзідэнт, вусата-паласаты. А працяжнік ставіцца паміж ДВУМА рознымі словамі: скарга — гэта інструмент...

2. З «крокамі», «метрамі», «хвілінамі» ў беларускай мове лепш ужывайце прыназоўнік «за», у розных сэнсах. За тры крокі ад дома, здагадацца за тры хвіліны, падаць скаргу за тры крокі.

3-4. Запомніце: за тры крокІ, крокі (якія?) простЫЯ.

5. Звесткі = даныя. Дадзеныя — дзеепрыметнік: паказанні, дадзеныя сведкам у балаклаве.

6. Скачаць можна гліну ў шарык, а дакумент лепш усё ж спампаваць.

7*. Назву праекта лацінкай было б лепей назваць паводле беларускага фанетычнага прынцыпу (з фрыкатыўным [г]): skarHa.
1.6K views13:44
Адкрыць / каментаваць
2021-03-25 14:55:34
Беларусы ведаюць, што 25 сакавіка 1918 года была прынятая ІІІ Устаўная грамата. Яна абвяшчала незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

А ці ведаеце вы, што напісана ў гэтым сакральным дакуменце?

ПРАВЕРЦЕ СВАЕ ВЕДЫ Ў ТЭСЦЕ.
1.4K views11:55
Адкрыць / каментаваць
2021-03-25 08:05:02
Сем гадоў таму, 25 сакавіка 2014 году выйшаў мой першы сур’ёзны сольны альбом “Грамадазнаўства”.
Мы адмыслова прымеркавалі рэліз да Дню Волі. І ў гэтым, 2021, вырашылі таксама зрабіць падарунак беларускаму народу на Сьвята.

Сустракайце новы альбом — 10 песень пра нашае жыцьцё ў гэты складаны, трывожны і натхняльны час!

Альбом дасяжны на лічбавых пляцоўках (сьпіс пляцовак будзе дапаўняецца): http://bnd.lc/TRYBUNAL

Над альбомам працавалі:
Прадусаваньне, міксынг, гітары, бас: Snorre Bergerud
Бубны: Sindre Skeie
Студыя: Ymir Audio
Вокладка: Justė Urbonavičiūtė
1.3K views05:05
Адкрыць / каментаваць
2021-03-25 08:05:02 З Днём Волі, дарагія!
Вы ведаеце, якую музыку паставіць у калонках, каб парадаваць суседзяў

Жыве
891 views05:05
Адкрыць / каментаваць
2021-03-24 17:57:37 Ужо праз 5 хвілін мы пачуем, чаго чакаць на Дзень Волі і як выказаць сваю прагу да волі. Падключайцеся:

1.0K views14:57
Адкрыць / каментаваць
2021-03-24 17:49:13
Новая крама на Спартыўнай. У правільных колерах, але няправільных літарах.

Згадваем яканне, ставім націск: сялЯнскі. Наш «праблемны» склад — гэта першы склад перад націскам, а значыць, «е» пераходзіць у «я». Так жа, як у «бялявы», «зямля» і г.д.
950 views14:49
Адкрыць / каментаваць
2021-02-21 10:05:00
У Дзень роднай мовы, як і ў многія апошнія дні, нам усім не пашкодзіць крыху міласэрнасці. Або міласырнасці — дзе-небудзь у Францыі ці Швейцарыі, але наўрад ці на мапах менскіх маршрутаў.
2.0K views07:05
Адкрыць / каментаваць
2021-02-18 18:24:37
Так стараліся напісаць правільна, але недаціснулі :) Паедзем па машынУ, па крэсла, па камп'ютар...
1.8K views15:24
Адкрыць / каментаваць
2021-02-04 15:59:14 Захавай САБЕ, каб не рабіць памылкі.

Мы запускаем праграму пра беларускую мову: #моваздома.
Гэта не паўнавартасны курс беларускай мовы, а кароткі агляд самых частых і прыкрых памылак. Праграма прызначаная для тых, хто хоча размаўляць правільна. Мы стараемся тлумачыць правілы больш простымі словамі, каб вы запомнілі іх. Цяпер, калі чуеце і бачыце памылку, можаце смела дасылаць гэтыя відэа сябрам і знаёмым.

Першы выпуск прысвечаны словам сабе і сябе. Абяцайце больш іх не блытаць.

Вядоўца праграмы: Аляксандра Бабкова.



2.0K views12:59
Адкрыць / каментаваць