Get Mystery Box with random crypto!

Даведваемся пра добры праект і пра моўныя правілы 1. Злучок | Кайфаломка

Даведваемся пра добры праект і пра моўныя правілы

1. Злучок ≠ працяжнік. Злучок (кароткая рысачка) падзяляе АДНО слова на дзве часткі: экс-прэзідэнт, вусата-паласаты. А працяжнік ставіцца паміж ДВУМА рознымі словамі: скарга — гэта інструмент...

2. З «крокамі», «метрамі», «хвілінамі» ў беларускай мове лепш ужывайце прыназоўнік «за», у розных сэнсах. За тры крокі ад дома, здагадацца за тры хвіліны, падаць скаргу за тры крокі.

3-4. Запомніце: за тры крокІ, крокі (якія?) простЫЯ.

5. Звесткі = даныя. Дадзеныя — дзеепрыметнік: паказанні, дадзеныя сведкам у балаклаве.

6. Скачаць можна гліну ў шарык, а дакумент лепш усё ж спампаваць.

7*. Назву праекта лацінкай было б лепей назваць паводле беларускага фанетычнага прынцыпу (з фрыкатыўным [г]): skarHa.