Get Mystery Box with random crypto!

Сем гадоў таму, 25 сакавіка 2014 году выйшаў мой першы сур’ёзн | Кайфаломка

Сем гадоў таму, 25 сакавіка 2014 году выйшаў мой першы сур’ёзны сольны альбом “Грамадазнаўства”.
Мы адмыслова прымеркавалі рэліз да Дню Волі. І ў гэтым, 2021, вырашылі таксама зрабіць падарунак беларускаму народу на Сьвята.

Сустракайце новы альбом — 10 песень пра нашае жыцьцё ў гэты складаны, трывожны і натхняльны час!

Альбом дасяжны на лічбавых пляцоўках (сьпіс пляцовак будзе дапаўняецца): http://bnd.lc/TRYBUNAL

Над альбомам працавалі:
Прадусаваньне, міксынг, гітары, бас: Snorre Bergerud
Бубны: Sindre Skeie
Студыя: Ymir Audio
Вокладка: Justė Urbonavičiūtė