Get Mystery Box with random crypto!

Пакуль вясна змагаецца з зімой, узгадаем сённяшняе цёплае слов | Мова Вольных

Пакуль вясна змагаецца з зімой, узгадаем сённяшняе цёплае слова

ШВЭДАР
светр
sweter
sweater

Словы «швэдар», «світэр» паходзяць ад англійскага to sweatпацець, бо першапачаткова швэдры раілі насіць людзям з лішкавай вагай падчас фізічных практыкаванняў, што нібыта спрыяла паценню і спальванню тлушчу. Сваё першае шырокае ўжыванне вязаны ваўняны швэдар знайшоў у канцы XIX стагоддзі ў Еўропе як адзежа для пахудзення. Але навукоўцы ўжо даўно даказалі, што гэта міф, і такі метад не будзе надта дзейным.

На прыкладзе слоў швэдар і світэр пазнаёмімся з цікавым фанетычным законам — азванчэнне ў інтэрвакальнай пазіцыі.

Пераход гука [ т ] у [ д ] у інтэрвакальнай (то-бок паміж галоснымі) пазіцыі ў беларускай мове — нярэдкая дыялектная з’ява. Напрыклад, у Пухавіцкім раёне замест меціць можна пачуць медзіць, ці на Міншчыне — тудака замест тутака, і нават стаган замест шклянкі. Але, у адрозненні ад гэтых дыялектызмаў, швэдар — цалкам сабе літаратурны варыянт, таму смела карыстайцеся!