Get Mystery Box with random crypto!

Сумавалі? Вяртаемся да вас з цёплым і ўтульным словам КОЎД | Мова Вольных

Сумавалі?

Вяртаемся да вас з цёплым і ўтульным словам

КОЎДРА
ковдра
koc
blanket

Гэтае слова мае італьянскія карані — сoltra па-італьянску значыць «пакрывала». Самы час паразмаўляць пра італьянізмы ў беларускай мове.

Вы маглі заўважыць, што даволі шмат беларускіх слоў маюць нямецкае паходжанне, але італьянская таксама займае не апошняе месца па колькасці запазычаных з яе лексем у нашую мову. Акрамя агульных слоў, якія ёсць у большасці моў свету (піца, макароны, опера, піяніна і гэтак далей), ёсць і

агрэст — ад італ. agresto
імпрэза — ад італ. impresa
палац — ад італ. palazzo
парасон — ад італ. parasole

А яшчэ цікавая сітуацыя са словам бадаць — «меркаваць, разважаць; дамагацца, дапытвацца, вывучаць, даследаваць» (часцей мы бачым часцінку бадай, якая выказвае дапушчэнне якой‑небудзь. магчымасці, схільнасць згадзіцца з чым‑небудзь.) Некаторыя лінгвісты лічаць, што яно паходзіць ад італьянскага badare — «звяртаць увагу».

Шмат запазычанняў з італьянскай мовы тычыцца гастраноміі, кулінарыі. А ўсё гэта дзякуючы жонцы Жыгімонта Старога — Боне Сфорца, якая была італьянкай. Менавіта яна папулязавала ў Рэчы Паспалітай італьянскую кухню і была вядомая сваімі банкетамі