Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, віншуем вас з Днём роднай мовы! У свеце існуе сем тыся | Мова Вольных

Сябры, віншуем вас з Днём роднай мовы!

У свеце існуе сем тысяч моў, але кожныя два тыдні адна з іх вымірае. Паводле некаторых падлікаў, да 2100 года цалкам знікне паўтары тысячы моў, а ў наступным стагоддзі можа застацца толькі дзесяць адсоткаў ад іх сённяшняй колькасці.

З мэтай звярнуць ўвагу на гэтую праблему ў 1999 годзе ЮНЕСКА абвясціла 21-га лютага Міжнародным днём роднай мовы, бо менавіта ў гэты дзень у 1952-ім загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане. На жаль, мы, беларусы, можам іх зразумець.

На дадзены момант статус беларускай мовы — уразлівы. Што можна з гэтым зрабіць? Пачаць размаўляць на ёй! А яшчэ чытаць па-беларуску, глядзець фільмы і серыялы па-беларуску, пісаць па-беларуску, ствараць па-беларуску, думаць па-беларуску, вучыць сваіх дзяцей беларускай мове і расказваць пра яе навакольным. А яшчэ дзяліцца ёй са знаёмымі! Не забывайцеся перасылаць ім нашыя пасты, якія вам падабаюцца. Хай яны ведаюць пра родную мову больш!