Get Mystery Box with random crypto!

Найбольш яскрава метатэзу можна заўважыць у параўнанні беларус | Мова Вольных

Найбольш яскрава метатэзу можна заўважыць у параўнанні беларускай і рускай моў. А нам, як нацыі білінгваў, яе лягчэй сустрэць і пазнаць

нем. Teller — бел. талерка, рус. тарелка
ст.-слав. длань — бел. далонь, рус. ладонь
лац. marmor — бел. мармур, рус. мрамор

Справа ў тым, што метатэза найчасцей назіраецца ў гаворках і дыялектах. Літаратурная беларуская мова захавала спрадвечныя, арыгінальныя спалучэнні гукаў, а ў рускай пашырыліся прастамоўныя варыянты з метатэзай. Таму, дарэчы, па-беларуску можна сказаць як абцас, так і абсац, як футляр, так і футарал, і абодва варыянты будуць літаратурна правільнымі!

А вас таксама здзіўлялі гэтыя несупадзенні? Спадзяемся, цяпер усё стала зразумела