Get Mystery Box with random crypto!

Былое мястэчка Рэчкі з’яўлялася найбольш буйным цэнтрам керамі | Музей на Телеге

Былое мястэчка Рэчкі з’яўлялася найбольш буйным цэнтрам керамічнай вытворчасці на Вілейшчыне. Вядомы польскі археолаг Уладзімір Галубовіч падчас даследаванняў 1937-1939 гг. апытаў там 2 ганчароў: P.Z. 55 гадоў і M.P. 37 гадоў. У выніку апытанняў высветлілася, што ў Рэчках на той момант працавала 6 ганчароў, якія выточвалі посуд на нажным крузе з рухомай воссю. Да пачатку XX ст. карысталіся больш архаічным нажным кругам са спіцамі з нерухомай воссю. У 1930-х гг. ганчары рабілі паліваны посуд (нізкія міскі, міскі, макотры, гаршчкі з вушкамі, слоі, збаны), які абпальвалі ў двухкамерным горне. Адзін ганчар вырабляў непаліваныя пасудзіны, якія былі прыдатныя для гатавання ў печы. У гліну ён дадаваў дамешак пяску, абпал ажыццяўляўся ў звычайнай хатняй печы, пасля чаго посуд мог загартоўвацца ў абвары.
Цікава, што ў Рэчкі неаднойчы прыязджалі вучыцца тэхніцы тачэння вясковыя ганчары, якія стваралі посуд архаічным спосабам налепу.
Аб тым, што нам атрымалася даведацца пра ганчарства ў Рэчках падчас пражывання там гэтым летам распавядзем неўзабаве)