Get Mystery Box with random crypto!

Клець - будынак для захавання ежы, перадусім збожжа. Магла быц | Музей на Телеге

Клець - будынак для захавання ежы, перадусім збожжа. Магла быць як часткай 3-камернага жытла, так і асобным будынкам. Але ў любым выпадку канструкцыя страхі кляці рабілася закотам - суцэльным бярвенчатым скляпеннем. І ўжо паверх закота клалося традыцыйнае ў дадзеным рэгіёне пакрыццё страхі (чарот, дранка).
Рабіўся закот з мэтаю абароны запасаў ад дзікае жывёлы і птушкі. А як выглядае той закот, цудоўна бачна на нашых фатаздымках.

#дойлідства