Get Mystery Box with random crypto!

Мары ў цемры

Лагатып тэлеграм-канала mary_u_ciemry — Мары ў цемры М
Лагатып тэлеграм-канала mary_u_ciemry — Мары ў цемры
Адрас канала: @mary_u_ciemry
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Падпісчыкі: 14

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 3

2021-04-05 18:01:44 Пусты пакой поўніцца думкамі,
Стары стол нямы сусед побач.
Цыгарэтны дым паволi раз’ядае вочы,
Цемра ахінае сваёй таямніцай.

Застукае апоўначы гадзіньнік,
Быццам вiтаючы новы дзень.
Праз фіранкі праб’ецца сьвятло,
Сьвятло фараў начнога таксі.

Цішыня..
Прывідныя цені папаўзуць па столі,
Кропля вады ўпадзе з крану,
Загудзіць на кухні лядоўня.
І зноў цішыня.

Застаешся сам насам з сабой,
Шукаючы адказы на пытаньні,
Пытаньні, якія не даюць заснуць,
Пытаньні, што турбуюць вечна..
99 viewsedited  15:01
Адкрыць / каментаваць
2021-03-25 08:25:11 Мары ў цемры pinned a photo
05:25
Адкрыць / каментаваць
2021-02-24 12:06:54
Так стаміўся, што цяжка заснуць,
Гэты стан немагчыма трываць,
І зьбірацца трэба ў пуць,
Абяцаю часьцей я пісаць.

Аднастайным тут стала ўсё,
Дзень як ноч, ды вечар як ранак,
Не з'яўляецца болей жыцьцё,
Дагарэў апошні сьвiтанак.

На цягнік i паехаць хутчэй,
Невядомы наступны прыпынак.
Толькі колы бягуць усё шпарчэй,
Па сваёй сістэме адзінак.

Не дагнаць ужо цягнік уцякач,
Ледзь чуваць яго сумны гудок,
Што чакала мяне, ты прабач,
На яго набыў я квіток
118 viewsedited  09:06
Адкрыць / каментаваць
2021-02-03 12:11:40 Мы з табой, сапраўды, незнаёмы,
Я не твой, і ты не мая,
Паміж намі заўсёды зялёны,
І бясконцая сэрцаў гульня.

Усё зьмяняецца хутка навокал,
Не спыняецца, нават, Зямля,
Толькі словы застануцца тыя ж,
Я не твой, і ты не мая
98 viewsedited  09:11
Адкрыць / каментаваць
2021-01-14 01:05:52 Недапісаны сказ закінуты даўно,
Забытае натхненьне на сьвітаньні.
Болей ня будзе як раней было,
Спаць не даюць знаёмыя пытаньні.

А апасьля, усё зьнікне як заўжды,
Пойдуць ізноў халодныя завеі.
Сярод падзей зьмяняешся і ты,
І пэўна новыя ўжо мрояцца надзеі
110 views22:05
Адкрыць / каментаваць
2021-01-06 01:18:24 З табою разам мы спынілі час,
Астатні сьвет ня варты больш нічога,
І ўсе пачуцьці, быццам у першы раз,
Маё каханьне - вечная дарога
111 views22:18
Адкрыць / каментаваць
2020-12-19 11:52:42 Тут сьцежкі нашы, нашыя сьляды,
Растуць дамы, будуюцца праспэкты,
Тут лістапад, завея, ліхтары,
Па-за плячыма крокаў кілямэтры.

Адбіўся назаўсёды пэўны час,
Ён ліхаманкаю з’яўляецца ўночы.
Сюды павернуся яшчэ каторы раз,
Каб зноў спаткаць чароўнае аднойчы
119 views08:52
Адкрыць / каментаваць
2020-12-13 13:46:34 Заўжды мяне чакаеш у гэты час,
Частуеш цемру ты прыглушаным сьвятлом,
Мы будзем жыць, агень покуль ня згас,
Ды на сьвітаньні ціхенька памром.

І нашых мараў не пабачыць гэты сьвет,
Даўно парваўся часу каляндар,
Сярод натоўпу мой зьнікае сьлед,
А ты сьвяці, ды асьвятляй, ліхтар..
110 views10:46
Адкрыць / каментаваць
2020-12-01 11:03:07
117 views08:03
Адкрыць / каментаваць
2020-11-20 16:04:53 Яшчэ б раз калі-небудзь прачнуцца,
На ўлюблёных сэрцу каленях,
Да тых вуснаў ізноў дакрануцца,
Паблукаць па асеньніх алеях.

Адчуваць як рукою крохкай,
Валасы мае гладзіш пяшчотна,
Як сьвітаньне дрымотай лёгкай,
Ахінае нас неістотна.

І пад першымі промнямі сонца,
Усё мацней і мацней закахацца,
Быць з табою заўжды і бясконца,
Больш ніколі нам не губляцца
110 viewsedited  13:04
Адкрыць / каментаваць