Get Mystery Box with random crypto!

Мары ў цемры

Лагатып тэлеграм-канала mary_u_ciemry — Мары ў цемры М
Лагатып тэлеграм-канала mary_u_ciemry — Мары ў цемры
Адрас канала: @mary_u_ciemry
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Падпісчыкі: 14

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 2

2023-01-06 14:48:13 Дзе яна, дзе...
Надзея людзей.
На сонечны край
Яскравых падзей.
На мапе блакітнай
Згубілася мая... (с)
11 views11:48
Адкрыць / каментаваць
2022-11-27 03:16:22 «Страчана...»
«Страчана...»
«Страчана...»
Надпіс на кожным цэтліку.
З памяцьцю сьпячаю спадчыну
Не зьбераглі мы цэлаю.

Праўды сьвятой супольніцы –
Кнігі Скарыны, Буднага,
Крыж Эўфрасіньні Полацкай...
«Страчана...»
«Зьнікла...»
«Згублена...»

Гмахі да хмар будуючы,
Не зьбераглі мы цэркаўку...
Ськемім, маўляў, у будучым
І па музэйным цэтліку.

Праўды сьвятой супольніцы –
Кнігі Скарыны, Буднага,
Крыж Эўфрасіньні Полацкай...
«Страчана...»
«Зьнікла...»
«Згублена...»

А па-над штучным прадзівам
Магнітафоннай стужкаю
Мова далёкіх прадзедаў
Просіцца ў нашы душы!

Праўды сьвятой супольніцы –
Кнігі Скарыны, Буднага,
Крыж Эўфрасіньні Полацкай...
«Страчана...»
«Зьнікла...»
«Згублена...»
(Міхась Скобла)
7 viewsedited  00:16
Адкрыць / каментаваць
2022-11-06 17:23:21 Больш не вывозіш думак старых ціск,
Атруту ў жылы, волю на ланцуг.
І енчыш, пераходзячы на віск,
Хаваешся ад сьвету бы пацук
4 views14:23
Адкрыць / каментаваць
2022-06-26 02:53:09 Вітаю братка,
Як жывеш? Як справы?
Якія зараз модныя забавы?
У час калі руйнуецца Айчына,
Крывёй сьцякае братня Ўкраіна.

Жыцьцё, вядома, гэтым не спыніць,
Як сонца не прымусіш не сьвяціць.
І сярод стужак, усё як мае быць,
Я хачу верыць, пэўна не вучыць,
На каліва, хоць дзесьці, што баліць
14 viewsedited  23:53
Адкрыць / каментаваць
2022-04-02 02:59:22 Мары ў цемры pinned «..Краіна маўклівых сыноў.. Усё па коле вяртаецца зноў, Нас з усходу імпэрыя цісьне. Рве краіну маўклівых сыноў, На апошняе ейнае трызьне. Усё па коле вяртаецца зноў, Як той сойм гарадзенскі маўклівы. Прызначае нам сьвятароў, Гаспадар азіяцкі руплівы. Усё…»
23:59
Адкрыць / каментаваць
2022-04-02 02:50:40 Калі шчасьце атуліць
Ці заціхну ў журбе,
Я заўсёды, матуля,
Успамінаю цябе.
І нясу, як закляцьце,
Перад Богам віну,
Што цябе, мая маці,
Я пакінуў адну.
 
Рэфрэн:
Ты мне родная самая
Па душы, па крыві.
Ты жыві, мая мама,
Доўга, доўга жыві.

 
Сярод тлуму людзкога
І ў прыцішаным сьне
Цісьне сэрца трывога —
Як ты там безь мяне?
Пасьля ростані горкай,
Перажыўшы зіму,
На бацькоўскім падворку
Я цябе абдыму
 
Рэфрэн:
Ты мне родная самая
Па душы, па крыві.
Ты жыві, мая мама,
Доўга, доўга жыві.


Больш ніколі спакусай
Зло мяне не кране,
Прад табой павінюся,
Як ніколі раней..

Рэфрэн:
Ты мне родная самая
Па душы, па крыві.
Ты жыві, мая мама,
Доўга, доўга жыві..

Словы - Бураўкін
Сьпеў - Вайцюшкевіч


44 viewsedited  23:50
Адкрыць / каментаваць
2022-03-11 01:37:10 Данчык - Аксамітны летні вечар
54 viewsedited  22:37
Адкрыць / каментаваць
2022-03-11 01:32:55
Аксамітны летні вечар ахінуў зямлю,
Я вазёрную сінечу вуснамі лаўлю.
Моўчкі слухаю ў росах песьню салаўя.
Над маім лунае лёсам Беларусь мая.

А над лесам, над сусьветам выпрастаў крыло
Залацісты човен ветах, зорнае вясло.
Стан дзявочы Белай вежы, подых ручая,
Я адной табе належу, Беларусь мая!

Там, дзе гойдае вятрыска залаты мурог,
Паўставалі камяніскі ля тваіх дарог.
Чырванее раньні золак, рэха ў гаях,
А ў грудзях тваіх асколак, Беларусь мая.

Мне краёў чужых ня трэба, як не варажы,
Не хачу чужога хлеба, радасьцяў чужых,
Бо чужына сэрца джаліць, цісьне, як зьмяя,
Бо гукае з дальніх даляў
Беларусь мая (с - Сокалаў-Воюш)
54 viewsedited  22:32
Адкрыць / каментаваць
2022-03-08 09:40:37 Мары ў цемры pinned «Напішам тут гісторыю сваю, Мы на зямлі пад крыламі бусла, Дзе сумна так пяецца салаўю, Пад пільным прышчурам арла. У краіне, што пакінулі таму, Хто помніць толькі свой апошні сказ, Дзе фільмы ўсе чамусьці пра вайну, І нібыта спыніўся ходу час. У мястэчку…»
06:40
Адкрыць / каментаваць
2021-08-26 11:31:06 Калі ўсе згублены ключы,
калі ні шанцу,
анічога —
усё ж ідзі,
любі,
крычы
і пасягай на перамогу.
(Алесь Разаў)
Сьветлая памяць..
70 views08:31
Адкрыць / каментаваць