Get Mystery Box with random crypto!

Чытаю мемуары савецкага акцёра і рэжысёра Міхаіла Казакова, як | Martsinovich Theatre

Чытаю мемуары савецкага акцёра і рэжысёра Міхаіла Казакова, які зняў "Пакроўскія вароты" і "Безымянную зорку". Знайшоў цікавы факт.

У 1980-я Казакоў вырашыў здымаць "Пікавую даму" паводле Пушкіна. На ролю Графіні паклікаў нашую Стэфанію Станюту, пасля пробаў зацвердзіў. Па сюжэце, Графіні было каля 100 гадоў.

Але падчас здымкаў Казакоў трапіў у "псіхушку" (з песні слоў не выкінеш), і фільм скончыў ужо іншы рэжысёр. Поспеху гэтая стужка не мела.